Гэта невялікая паўвыспа ў Гданьскай бухце, у вусце Мёртвай Віслы (ля самага ўваходу ў порт). У 1920 годзе Гданьск (Данцыг) зноў стаў Вольным Горадам (пад юрысдыкцыяй Лігі Нацый). У адпаведнасці з Парыжскім пагадненнем ад 9 лістапада 1920 года Польшча прадстаўляла і абараняла інтарэсы грамадзян Гданьска (Данцыга) за мяжой, а сама тэрыторыя Вольнага Гарода ўваходзіла ў польскую мытную прастору. 14 сакавіка 1924 года Польшча атрымала згоду Лігі Нацый на стварэнне транзітнага ваеннага склада на паўвыспе Вестэрплатэ, а 7 снежня 1924 года – і на размяшчэнне невялікага гарнізона для яго аховы. 31 снежня 1924 года Польша афіцыйна ўступіла ў права на тэрыторыю Ваенна-транзітнага склада. 18 студзеня 1926 года ў 14.00 на тральшчыку «Мева» сюды прыбыла першае падраздзяленне гарнізона Вестэрплатэ. Прэтэнзіі Германіі на Вольны Горад сталі галоўнай падставай для нападу на Польшчу. 1 верасня 1939 года немцы абвясцілі аб уключэнні Данцыга ў склад рэйха і прыступілі да ліквідацыі ўсіх польскіх інстытутаў на яго тэрыторыі. Галоўнымі з іх былі польскае паштовае ведамства і Ваенна-транзітны склад, якія з’явіліся першымі мэтамі нямецкага наступлення ў Другой сусветнай вайне.
Абарона Вестэрплатэ па-ангельску (схема (+). Здымак з Poland 1939/Osprey, выклаў tarlith-history.livejournal.com
Усяго – 205 чалавек. Камандзір гарнізона – маёр Хенрык Сухарскі.
Падчас баёў загінула 15 чалавек. Адзін быў забіты немцамі пасля капітуляцыі. 8 чалавек не перажылі вайну. Да нядаўняга часу (на 10 сакавіка 2004 года) заставалася 7 жывых удзельнікаў абароны Вестэрплатэ.
Сцэна з фільму Вестэрплатэ, што паказвае польскіх вайскоўцаў мясцовага гарнізона
Будынкі агульнага прызначэння:
Каравульныя памяшканні (КП) №1, №2, №3 (абсталявана ў падвале афіцэрскай вілы), №4, №5, №6 (абсталявана ў казарме).
Блок-пасты, створаныя да 1 верасня 1939 года:
Блок-пасты, створаныя 1-2 верасня 1939 года:
Меліся таксама іншыя аб’екты. Агульная плошча Ваенна-транзітнага склада Вестэрплатэ складала каля 60 га, а даўжыня мяжы па перыметры – каля 3,5 км.
ВМС
Сухапутныя сілы вермахта
Група Эберхардта
Складаныя ўзаемаадносіны з Вольным Горадам, пастаянная небяспека правакацый з боку фашысцкай Германіі вымусілі польскае ваеннае камандаванне з другой паловы 1933 года заняцца максімальным умацаваннем гарнізона Вестэрплатэ. Усе грамадзянскія аб’екты на тэрыторыі гарнізона мусілі быць прыстасаваныя таксама для ваенных патрэб. Гэтая задача лягла на плечы зноў прызначанага каменданта маёра Стэфана Фабішэўскага. Непасрэднае выкананне прац было даручана капітану Мечыславу Крушэўскаму і яго памочніку інжынеру Славаміру Бароўскаму. Яны пабудавалі 6 замаскіраваных каравульных памяшканняў, размешчаных у самых галоўных апорных пунктах паўвыспы. Таксама былі падрыхтаваныя да абароны ўжо існуючыя аб’екты. Агульная канфігурацыя мела прыкладную форму літары Т, дзе папярэчная частка была звернута да канала.
Створаны былі таксама спецыяльныя пасты, якія прадстаўлялі сабой простыя будынкі, абсталяваныя для групы стралкоў, і мелі адно-два кулямётных гнязда. Пост «Пром», які знаходзіўся на канале прама насупраць Новага порта, прыкрываў усходні накірунак, дзе Вестэрплатэ звязвала з Віславусцем вузкая палоска сушы. Недалёка ад яго знаходзіўся пост «Форт», для якога былі выкарыстаны фрагменты бетонных збудаванняў, якія засталіся пасля Першай сусветнай вайны. Каля склада боепрыпасаў размясціўся пост «Лазенкі». А на поўдзень ад яго – невялікі пост «Электрастанцыя». Так жа, як і «Пром», на канале, насупраць лоцманскага ведамства і маяка, заняў пазіцыю пост «Прыстань». За ім у напрамку КП №2 размясціўся пост сяржанта Уладзіслава Дэйка («Лінія чыгункі»).
Працы працягваліся аж да пачатку вайны, ва ўмовах усё больш пагаршаемай міжнароднай сітуацыі і пастаяннай пагрозы нападу з боку Германіі. Першая трывога прагучала 22 сакавіка 1939 года ў сувязі з небяспекай атакі германскага флоту, які вяртаўся з Клайпеды пасля сяброўскага візіту. Маёр Сухарскі, камендант Вестэрплатэ з 3 снежня 1938 года, тэрмінова запытаў дапамогі ў людзях і ўзбраенні. У выніку колькасць гарнізона вырасла з 88 да 210 чалавек (у тым ліку грамадзянскі персанал). Першапачаткова гарнізон складаўся з салдатаў 4-й Паморскай дывізіі пяхоты. Затым – марскога батальёна ў Вейхераве. А з 1938 года камплектаванне ішло з розных частак краіны ў адпаведнасці са спецыяльным планам. Служба на Вестэрплатэ для салдат-тэрмінавікоў працягвалася толькі паўгода. Пасля чаго (восенню і вясной) іх замянялі іншыя навабранцы. Некалькі даўжэй працягвалася знаходжанне ў гарнізоне афіцэраў і падафіцэраў. Асноўны час ваеннаслужачых паглынала напружаная каравульныя служба. На заняткі заставалася не больш двух дзён у тыдзень.
Польскія афіцэры на Вестэрплатэ. Здымак з праекта pomorze1939.friko.pl
Калі з асабістым складам і ўмацаванымі пунктамі ўсё ішло больш ці менш нармальна, то ўзбраенне гарнізона відавочна не адпавядала пастаўленай задачы. План Галоўнага штаба ВП прадугледжваў у выпадку германскага нападу (або путчу ў Гданьску) перакідванне сюды Інтэрвенцыйнага корпуса. Ён павінен быў захапіць Гданьск, а праз 12 гадзін прыйсці на дапамогу вестэрплатскаму гарнізону. 31 жніўня ў Вестэрплатэ прыбыў падпалкоўнік Вінцэнты Сабацінскі з Генеральнага камісарыята РП у Гданьску. Ён праінфармаваў маёра Хенрыка Сухарскага аб адмене прынятага раней рашэння аб абароне польскіх аб’ектаў у Гданьску і расфарміраванні Корпуса. Падпалкоўнік паведаміў таксама, што немцы, хутчэй за ўсё, нанясуць удар заўтра раніцай, і заклікаў Сухарскага да прыняцця ўзважанага рашэння. Паводле аднаго са сведкаў, капрала Мячыслава Урубеля, пасля этой гутаркі «Сухарскі выйшаў з сіне-зялёным тварам».
Між тым, нават для выканання першапачатковага плана абаронцам Вестэрплатэ яўна не хапала агнявой моцы. Удалося даставіць і схаваць у чыгуначных вагонах адну старую палявую гармату, дзве процітанкавых і чатыры мінамёта. За некалькі дзён да пачатку вайны падраздзяленням СС удалося накрыць і канфіскаваць у Гданьску транспарт са зброяй і боепрыпасамі (у асноўным, з гранатамі і снарадамі), які накіроўваўся ў Вестэрплатэ. З вясны 1939 года немцы ўжо адкрыта ўмацоўвалі свае падраздзяленні ў Гданьску. Колькасць паліцыі дайшла да двух палкоў (каля 6 тысяч чалавек). Створана была таксама брыгада SS-Heimwehr Danzig (каля 2 тысяч чалавек). Пад кіраўніцтвам генерала Эберхардта ў Гданьск перакідвалася ўзбраенне, якое асядала на складах Шухаў у Гданьску. Увесну 1939 года ў гарнізон Вестэрплатэ прыбыла апошняя (як аказалася) змена асабістага складу. Усе салдаты былі з 2-й дывізіі пяхоты легіёнаў, раскватэраванай у Кельцэ.
Лінкор “Шлезвіг-Гальштэйн” злева і лінкор Гесэн справа, 1930 год. Здымак з www.history.navy.mil/
25 жніўня 1939 года ў Гданьскую бухту з «сяброўскім візітам» увайшоў германскі навучальны лінкор «Шлезвіг-Гальштэйн». Афіцыйнай прычынай прыбыцця лінкора з’яўлялася 25-годдзе гібелі тут аднаго з германскіх судоў у Першай сусветнай вайне. Насамрэч лінкор прадстаўляў сабой плывучую батарэю для атакі польскага ўзбярэжжа. Узбраенне «Шлезвіга» ўключала ў сябе 4 гарматы 280 мм, 10 гармат 150 мм і 4 гарматы 88 мм. А на яго борце знаходзілася штурмавая рота марскіх пехацінцаў (Marinesturmkompanie) колькасцю 500 чалавек. Паколькі першапачатковая дата ўварвання ў Польшчу была ўсталявана 26 жніўня, то ўжо на наступны дзень лінкор мусіў адкрыць агонь па Вестэрплатэ. Дату, аднак, перанеслі. Так што знаходжанне «Шлезвіга» крыху зацягнулася. На досвітку 1 верасня лінкор прасунуўся ўглыб партовага канала да т. зв. «Павароту Пяці свісткоў» каля Новага порта.
У 4.30 германскі навучальны браняносец «Шлезвіг-Гальштэйн» быў прыведзены ў стан баявой гатоўнасці адзінкавым стрэлам з пісталета. А ў 4.45 пачаўся абстрэл Вестэрплатэ. У 4.50 маёр Сухарскі дакладваў аб абстрэле ў штаб ВМС у Гдыні. Нямецкі план прадугледжваў масіраваны артылерыйскі абстрэл са «Шлезвіга», падчас якога супраціў і маральны дух польскіх салдат будуць зламаны. Пасля чаго паўвыспу атакуюць нешматлікія гданьскія падраздзяленні: батальён СС Heimwehr, дзве паліцэйскія роты і рота марскіх пяхотнікаў. Аднак, ужо першыя гадзіны паказалі, што абаронцы гарнізона добра падрыхтаваліся да абароны. Гэта стала непрыемным адкрыццём для камандуючага «Шлезвіг-Гальштэйнам» віцэ-адмірала Густава Кляйкампа, які ўзначальваў аперацыю.
Браняносец «Шлезвіг-Гальштэйн» атакуе Вестэрплатэ
Першы ўдар артылерыі абрынуўся на пост «Пром» і раён казармаў (КП №6). Ён працягваўся дзесяць хвілін, пасля чаго пачаўся штурм нямецкай пяхоты. Моцны агонь з пастоў «Вал» і «Пром» прымусіў немцаў адступіць, несучы страты ў жывой сіле. З 5.35 да 9.00 гарнізон падвяргаўся бесперапыннаму абстрэлу батарэй і кулямётаў з Бжэзіна і з усіх прылеглых узвышаных кропак (уключаючы касцёл Новага порта). Маёр Сухарскі прыняў рашэнне таксама нанесці праціўніку артылерыйскі ўдар, максімальна выкарыстаўшы адзіную ў гарнізоне гармату, да яго непазбежнага знішчэння. З паказанняў капрала Эўгеніўша Грабоўскага вынікае, што артылерысты паспелі зрабіць толькі 28 стрэлаў, раней чым гарамата замоўкла назаўжды. Тым не менш, удалося знішчыць нямецкія агнявыя кропкі (з цяжкімі кулямётамі) на маяку і на некалькіх высокіх будынках порта на другім беразе канала.
Пачатак ІІ Сусветнай вайны. Фільм “Вестэрплатэ”. 1967 год.
Чарговая нямецкая атака на пост «Пром», якая пачалася ў 9.00, таксама была адбітая. У выніку мінамётнага агню атакуючыя адступілі з вялікімі стратамі. Пасля чаго аднавіўся моцны артылерыйскі абстрэл «Прома» з лінкора. Падчас гэтага абстрэлу сур’ёзнае раненне атрымаў камандзір паста «Пром» падпаручнік Ляон Пайонк. Камандаванне постам прыняў харунжы Ян Грычман. Адразу пасля артпадрыхтоўкі пачаўся штурм з удзелам марскіх пехацінцаў. Імкнучыся пазбегнуць рукапашнага бою з пераўзыходячым у колькасці і больш падрыхтаваным праціўнікам, харунжы загадаў адступіць да КП №1 (камандзір узводны Пётр Будзер). Далейшае прасоўванне штурмавой групы спынілася з-за шквальнага кулямётнага і вінтовачнага агню, які вёўся з КП №1 і паста «Форт».
Незадоўга дагэтуль група польскіх салдат з паста «Пром» пад камандаваннем капрала Анджэя Кавальчыка здолела падабрацца да змешчанай за сцяной тэрыторыі Вестэрплатэ каравулцы гданьскай паліцыі Schupo, у якой немцы ўсталявалі кулямётнае гняздо і прыцэльна абстрэльвалі тылы абаронцаў гарнізона. Салдаты закідалі каравулку гранатамі і цалкам яе знішчылі. Пры гэтым капрал Анджэй Кавальчык быў смяротна паранены.
Яшчэ двойчы, у 14.00 і 17.00, немцы рабілі атакі на Вестэрплатэ, але абедзве яны скончыліся беспаспяхова. Праўда, артылерыя лінкора знішчыла агнявыя кропкі, абсталяваныя ў казармах. Яны сталі непрыдатнымі для абароны, і абаронцы гарнізона іх пакінулі.
У 19.00 немцы пачалі трэцюю атаку на КП №№1, 2, 5. Бой працягваўся да 20.30. Адначасова каравульныя памяшканні падвяргаліся моцнаму абстрэлу крэйсера і батарэй з вусця і Бжэзіна. Пост «Прыстань» таксама падвяргаўся бесперапыннаму абстрэлу палявых гармат. Вечарам немцы распачалі яшчэ некалькі вылазак супраць абаронцаў КП №1 і паста «Форт».
Вынікі першага дня абароны. Польскія страты склалі 4 забітых і некалькі параненых. Гарнізон страціў сваю адзіную палявую гармату і пакінуў пост «Пром». Немцы ж, заняўшы частку тэрыторыі, страцілі 82 чалавекі забітымі і больш за 100 параненымі (галоўныя страты прыйшліся на штурмавую роту марскіх пехацінцаў).
Тут пачалася ІІ сусветная вайна, на польскай мове
З агню нямецкай артылерыі пачаўся другі дзень абароны Вестэрплатэ. Да 14.00 абаронцы КП №№ 1, 2, 5 і паста «Форт» адбівалі атакі пяхоты. З мэтай знішчэння падземных фартыфікацый нямецкае камандаванне прыняло рашэнне аб паветраным налёце на гарнізон пікіруючых бамбардзіроўшчыкаў Ю-87 («Штука»). Налёт адбыўся ў 18.05-18.45. У ім прынялі ўдзел 47 «Штук», якія скінулі 8 бомбаў па 500 кг, 50 бомбаў па 250 кг і 100 бомбаў па 100 кг. У выніку прамога пападання адразу дзвюх бомбаў быў цалкам разруйнаваны КП №5. Амаль усе байцы, якія знаходзіліся там, загінулі, у тым ліку і камандзір КП узводны Адольф Петцэльт. Іншыя бомбы знішчылі ўсе чатыры мінамёты і адразу ў некалькіх месцах перабілі тэлефонны кабель. Асцерагаючыся новай атакі нямецкай пяхоты, маёр Сухарскі загадаў спаліць шыфры і сакрэтныя дакументы.
Масіраваная бамбёжка аказала на асаднікаў моцнае псіхалагічнае ўздзеянне. Сярод асабістага складу ўспыхнуў бунт, які быў разагнаны самым жорсткім чынам. Чацвёра вайскоўцаў былі расстраляныя каля электрастанцыі і аднайменнага посту. 8 верасня іх целы былі знойдзены немцамі.
Нападаючыя, аднак, псіхалагічны вынік ад налёту авіяцыі не выкарысталі і распачалі новы штурм толькі ў 20.00, калі польскія салдаты ўжо адыйшлі ад перажытага шоку. Вячэрняя атака была таксама адбітая. Тым не менш вынікі авіяналёту і гібель байцоў КП №5 найглыбейшым чынам узрушылі камандзіра гарнізона маёра Хенрыка Сухарскага, які аддаў загад аб капітуляцыі. Загад не быў выкананы, бо супраць яго выступілі афіцэры. Намеснік камандзіра гарнізона капітан Францішак Дамброўскі адхіліў маёра Сухарскага і сам прыняў камандаванне гарнізонам. У гэты дзень гарнізон Вестэрплатэ страціў 13 салдатаў, большасць з якіх загінулі на КП №5. Па загадзе Сухарскага старэйшы легіянер Ян Гембура вывесіў на даху казармы белы сцяг, які адразу ж заўважыў у бінокль камандзір нямецкай штурмавой роты обер-лейтэнант Вальтэр Шуг. Аднак праз вельмі кароткі час сцяг знік. Гэта тлумачылася тым, што, у сваю чаргу, па загадзе капітана Дамброўскага польскія салдаты расстралялі Гембуру прама на даху і знялі белы сьяг.
Раніцай на борце «Шлезвіга» нямецкае камандаванне распрацавала план спецыяльнай атакі. У ёй мусілі прыняць удзел 2 батальёны палка Крапэ, штурмавая рота марскіх пехацінцаў, узмоцненая 45 маракамі з крэйсера з 4 кулямётамі, узятымі ў артылерыйскім вучылішчы, а таксама батарэя гаўбіц і рота сапёраў пры падтрымцы танкаў і мінамётаў. Немцы былі перакананыя ў наяўнасці на Вестэрплатэ самых сучасных абарончых збудаванняў. На іх думку, усе бункеры былі звязаныя паміж сабой падземнымі хадамі. Як заўсёды, раніцай артылерыя лінкора пачала абстрэл, які доўжыўся да 7.00. Атака пачалася бліжэй да апоўдня – на КП №№ 1, 2 і пасту «Форт». Жорсткія баі працягваліся ўвесь дзень. Прычым у 15.00 абстрэл са «Шлезвіга» аднавіўся. Да ночы нямецкія атакі зноў былі адбітыя. Ніхто не загінуў, але параненых было шмат. Па радыё прыйшло паведамленне аб страце Быдгошчы і адступленні польскіх войскаў з Памор’я (Памераніі). Трохі падняла настрой абаронцам Вестэрплатэ паведамленне, што Англія і Францыя абвясцілі вайну Германіі.
У ноч на 4 верасня немцы распачалі спробу фарсіравання канала на лодках, дзе размясціліся марскія пяхотнікі. Аднак прасоўванне дэсантнай групы было заўважана назіральнікамі. Пасля моцнага агню з польскіх пазіцый дзве лодкі перакуліліся і патанулі, астатнія пад абстрэлам павярнулі назад. І зноў штурмавая рота панесла сур’ёзныя страты.
Германскае камандаванне ўвяло ў бой новае падраздзяленне – спецыяльны навучальны сапёрны батальён (Pionierlehrbataillon) з Дэсаў-Раслаў, які налічваў 780 байцоў з ручнымі кулямётамі і агнямётамі. Камандаваў батальёнам падпалкоўнік Карл Хенке. Узмацнілася таксама наземная артылерыя – у яе склад увайшлі цяжкія мінамёты калібра 210 мм. У 4.40 пачаўся магутны абстрэл Вестэрплатэ. Акрамя наземных батарэй, у абстрэле прымалі ўдзел таксама і караблі, якія стаялі ў Гданьскай бухце:
«Von der Groeben» – база флатыліі катэраў-тральшчыкаў з інструментам 105 мм
«T-196» – мінаносец, узброены двума прыладамі 105 мм.
На досвітку мінаносец «Т-196» наблізіўся да Вестэрплатэ і адкрыў агонь. У 7.00-7.20 і 9.45-9.50 ён выпусціў з адлегласці ў 2800 м 65 снарадаў у напрамку складоў амуніцыі і ўмацаванняў з усходняга боку Вестэрплатэ. У выніку адзін снарад ледзь не патрапіў у цыстэрну з нафтай у Гданьскім порце, што выклікала збянтэжанасць сярод немцаў і спыненне далейшага агню з тарпеданосца. Гэтаксама безвынікова скончыўся абстрэл з «Von der Groeben», які сам падвергся кулямётнаму абстрэлу абаронцаў гарнізона. Склады ўзбраення ацалелі, аднак іх запасы хутка сканчаліся. Немцы таксама рабілі ўсё для таго, каб максімальна ўскладніць сувязь абаронцаў Вестэрплатэ ўнутры самога гарнізона, а таксама са штабам. Яны ўвесь час наносілі ўдары па кабельных камунікацыях і ўсяляк стараліся заглушыць радыёсігналы. Некалькі разоў адбываліся сутыкненні польскіх жаўнераў з нямецкімі сапёрамі з Pionierlehrbataillon, якія спрабавалі вывесці з ладу тэлефонны кабель.
Вестэрплатэ у агні. Здымак з праекта pomorze1939.friko.pl
Галоўныя нямецкія атакі ў гэты дзень прыйшліся на КП № № 1, 2, 4 і пост «Форт». Усе яны былі адбітыя. У сувязі з тым, што артылерыйскі абстрэл з «Шлезвіга» сур’ёзна пашкодзіў казармы, капітан Дамброўскі прыняў рашэнне аб пераносе каманднага пункта ў адзін з бункераў. У другой палове дня нямецкія атакі спыніліся, а абстрэлы значна аслаблі. Гэта дало магчымасць абаронцам гарнізона крыху адпачыць. Передышка была выкліканая тым, што немцы акружылі польскую групоўку ў Кемпе-Аксыўскай і перакінулі туды частку сілаў. 4 верасня палякі не страцілі забітымі ні воднага чалавека, але параненыя былі многія. У цэлым сітуацыя значна пагоршылася. Немцы з поспехам ужылі цяжкую артылерыю, якая нанесла сур’ёзныя страты. Акрамя таго, асабісты склад Вестэрплатэ, у адрозненні ад праціўніка, не меў магчымасці змяняцца і адпачываць. У гарнізоне стаў адчувацца недахоп вады, ежы (аснову якой складалі сухары і кансервы), а таксама медыкаментаў. З-за гэтага параненыя не маглі атрымаць неабходную дапамогу. Урач гарнізона капітан Мечыслаў Слабы пасля пацвердзіў адзін выпадак гангрэны. Маёр Сухарскі зноў вярнуўся да пытання аб капітуляцыі. Цяпер думкі афіцэраў падзяліліся. Тым не менш, і на гэты раз па патрабаванні капітана Дамброўскага рашэнне аб капітуляцыі прынята не было.
Немцы ніяк не маглі зразумець, у чым жа менавіта крыецца прычына іх няўдач. Акрамя ўжо распаўсюджанага раней сцвярджэння аб магутнай сістэме звязаных паміж сабой падземных бункераў, было выказана меркаванне (натуральна, яно апынулася пасля ілжывым), што ў густой кроне дрэў Вестэрплатэ хаваюцца снайперы. Вось чаму менавіта на дрэвы прыйшоўся чарговы абстрэл гармат «Шлезвіга», які пачаўся ў 11.00. Акрамя лесу, агнём артылерыі былі сур’ёзна пашкоджаны КП № 5 і афіцэрская віла. Зноў абстрэлу падвергліся КП № № 1 і 4, а таксама пост «Форт». Пасля артабстрэлу нямецкая пяхота, падтрыманая мінамётамі, распачала атаку на КП №2, якая была адбітая падчас жорсткага бою. Новы артылерыйскі і мінамётны абстрэл цалкам знішчыў КП №1. Яшчэ больш пагоршылася становішча абаронцаў пастоў «Пром» і «Прыстань». Цяжкім таксама быў і маральны стан польскіх жаўнераў, якія ўжо ўсведамлялі, што на дапамогу саюзнікаў разлічваць не даводзіцца. Паступаўшая iнфармацыя аб ходзе вайны ў цэлым таксама не прыносіла палягчэння. Тым не менш, баявы дух заставаўся, як і раней, высокім.
У 3.00 немцы распачалі першую спробу падпаліць лес, які з’яўляўся натуральнай абаронай гарнізона, і адкуль, прыкрываючыся дрэвамі, палякі вялі агонь па надыходзячых штурмавых частках. Яны разагналі паравозам цыстэрну з бензолам, якая панеслася прама ў лес. Аднак яшчэ раней абаронцы гарнізона разабралі рэйкі, асцерагаючыся ўезду нямецкага браняпоезда. Цыстэрна спынілася, не даехаўшы да польскіх пазіцый. Па ёй адразу ж быў адкрыты агонь з процітанкавай стрэльбы (з пазіцыі каля КП №4), пасля чаго цыстэрна ўзарвалася, не прычыніўшы абаронцам ніякай шкоды. Другая спроба падпаліць лес (на гэты раз з дапамогай агнямётаў) таксама не ўдалася. Паміж 10.30 і 12.00 немцы абстрэльвалі склады з гаўбіц і цяжкіх мінамётаў, спрабуючы выклікаць дэтанацыю, снарадаў, якія захоўваліся там. Але выбуху так і не адбылося. Увечары была зроблена яшчэ адна спроба падпаліць лес. На гэты раз дзве цыстэрны дайшлі да месца, але зноў былі абстраляныя і ўзарваныя. Полымя з выкідамі чорнага дыму бушавала ўсю ноч.
Ноччу немцы асвятлялі тэрыторыю Вестэрплатэ магутнымі пражэктарамі і працягвалі абстрэльваць яе адзіночнымі стрэламі. Маёр Сухарскі склікаў нараду з удзелам афіцэраў. І зноў не ўдалося прыйсці да адзінага меркавання. Капітан Дамброўскі і паручнік Градзецкі выступілі за працяг барацьбы. Сухарскі заклікаў афіцэраў да большай адказнасці і перасцярог ад прыняцця неабдуманых рашэнняў ва ўмовах відавочнай безнадзейнасці становішча гарнізона. Ён падкрэсліў, што далейшыя страты прывядуць да непазбежнага прарыву абароны і гібелі ўсяго асабістага складу. Большасць салдатаў падтрымлівала Дамброўскага, пры гэтым стан параненых няўхільна пагаршаўся.
Германскае камандаванне пачало генеральны штурм Вестэрплатэ. У 4.00 быў адкрыты адначасовы агонь з усіх без выключэння гармат і мінамётаў, засяроджаны, у асноўным, на казармах і КП №2. На працягу невялікага часу КП №2 быў цалкам знішчаны (на шчасце, ніхто з яго байцоў не загінуў). Абстрэл доўжыўся прыкладна да 6.00, пасля чаго на штурм пайшла пяхота. Яна была сустрэтая моцным агнём з пастоў «Форт» і «Лінія чыгункі» (сяржанта Дэйка), а таксама з КП №1. Палякі імкнуліся любым коштам не падпусціць немцаў да аб’ектаў абароны, разумеючы, што для рукапашнага бою сілаў у іх ужо не застанецца. Да 7.15 нямецкі штурм быў канчаткова адбіты. Тады немцы зрабілі яшчэ адну спробу падпаліць лес. Сапёры аблілі дрэвы бензінам пры дапамозе спецыяльнай помпы, і лес загарэўся.
Між тым гібель КП №2 (як і раней КП №5) стварыла надзвычай глыбокае ўражанне на маёра Сухарскага, які бачыў яе з каманднага пункта. Разумеючы ўсю безнадзейнасць далейшай абароны Вестэрплатэ, востра перажываючы за лёс сваіх падначаленых (перш за ўсё, параненых) і ведаючы аб агульным становішчы ў краіне, маёр прыняў цвёрдае і канчатковае рашэнне аб капітуляцыі Вестэрплатскага гарнізона. У 10.15 загад аб капітуляцыі быў даведзены камандзірамі да асабістага складу, а над казармамі вывешаны белы сцяг. Маёр Сухарскі праінфармаваў аб сваім рашэнні маршала Рыдз-Сміглы, які надаў усім абаронцам Вестэрплатэ, жывым і загінуўшым, вышэйшыя ваенныя ўзнагароды і чарговае званне. На гэтым абарона Вестэрплатэ завяршылася. Яна працягвалася 173 гадзіны 30 хвілін і праходзіла ва ўмовах бесперапынных нямецкіх атак.
Для сустрэчы з германскім камандаваннем былі прызначаныя парламенцёры. Імі сталі маёр Хенрык Сухарскі і старэйшы сяржант артылерыі Ляон Піятроўскі ў якасці перакладчыка. Па дарозе абодва парламенцёры былі спыненыя немцамі і старанна абшуканы. З нямецкага боку ў абмеркаванні ўмоваў капітуляцыі прыняў удзел камандзір сапёрнага батальёна Pionierlehrbataillon падпалкоўнік Карл Хенке. Ён паведаміў, што па загадзе генерала Эберхардта маёру Сухарскаму будзе пакінута яго афіцэрская шабля. Абодва парламенцёры вярнуліся ў размяшчэнне гарнізона, дзе маёр праінфармаваў асабісты склад аб прынятых умовах капітуляцыі. Пасля чаго афіцэры і салдаты сталі прыводзіць сябе і свае парадныя мундзіры ў парадак.
7 верасня немцы ўступілі на тэрыторыю гарнізона Вестэрплатэ. Падпалкоўнік Хенке правёў маёра Сухарскага да генерала Фрыдрыха Эберхардта, дзе той, пад аб’ектывамі нямецкіх фотакарэспандэнтаў і кініхранікёраў, пацвердзіў права былога камандзіра Вестэрплатэ на нашэнне сваёй афіцэрскай шаблі, нават знаходзячыся ў палоне.
Сцэна капітуляцыі з фільма “Вестэрплатэ”. 1967 год.
Генерал Фрыдрых Эберхард прымае капітуляцыю маёра Генрыка Сухарскага. Здымак Melchior Wa?kowicz (1963) Walcz?cy Gryf
Адразу ж пасля капітуляцыі немцы падзялілі абаронцаў Вестэрплатэ. Параненых польскіх жаўнераў адвезлі ў Медыцынскую акадэмію ў Гданьску і размясцілі ў бараках пад аховай СС. Пажылых вольнанаёмных адправілі ў лагер для грамадзянскіх асоб у Новым порце. Радавы і падафіцэрскі склад быў сабраны ў казарме на Епіскапскай Горцы, а афіцэрскі размясцілі ў гатэлі «Цэнтральны» на вуліцы Пфеферштадт (цяпер Кажэнна, 79), недалёка ад вакзала. А праз некалькі дзён усіх ваеннапалонных пачалі адпраўляць у шталагі і афлагі, размешчаныя на тэрыторыі рэйха. У лагерах афіцэры былі вызваленыя ад працы, а радавыя і падафіцэры працавалі на заводах, фабрыках, капалі акопы, працавалі ў штольнях. Пасля некаторым з удзельнікаў абароны Вестэрплатэ ўдалося збегчы з лагераў (былі таксама вызваленыя па стане здароўя). Яны працягнулі вайну ў Арміі Краёвай і ў польскіх вайсковых фармiраваннях, створаных на Захадзе і ў СССР. Былі і тыя, хто зноў апынуўся ў канцэнтрацыйных лагерах, – як нямецкіх, так і савецкіх. Восем абаронцаў Вестэрплатэ не перажылі вайну.
Канвой захопленых у палон абаронцаў Вестэплатэ. Здымак з Poland 1939/Osprey і German war chronicle
І толькі радыётэлефаніст сяржант Казімеж Расінскі так і не пакінуў казармы на Епіскапскай Горцы. Ён быў адзіным, хто ведаў усе шыфры і коды, знішчаныя раней па загадзе маёра Сухарскага. 12 верасня за адмову перадаць іх немцам сяржант быў расстраляны.
8 верасня 1939 года. Ганаровы ўздым сцяга над захопленым Вестерплатэ. Здамак з Bundesarchiv
Страты абаронцаў Вестэрплатэ склалі 16 чалавек забітымі (уключаючы Казімежа Расінскага) і 50 параненымі. Немцы ж страцілі каля 400 салдат забітымі і параненымі (прычым, забітыя склалі каля паловы). З 182 абаронцаў Вестэрплатэ 158 дажылі да канца вайны.
Маёр Хенрык Сухарскі да 1945 года знаходзіўся ў нямецкіх афлагах, памёр у Неапалі 30 жніўня 1946 года і быў там жа пахаваны. В 1971 годзе скрыню з яго прахам даставілі ў Польшчу і перазахавалі на Вестэрплатэ побач з магіламі загінуўшых абаронцаў гарнізона. Указам сейма 10-га склікання ўсім удзельнікам абароны Вестэрплатэ прысуджаны ордэн Віртуці Мілітары.
Шыльда ў Марыяцкім касцёле ў Гданьку. Здымак з wikipedia
На працягу многіх гадоў камуністычная прапаганда стварала ўстойлівы міф аб абароне Вестэрплатэ. У прыватнасці, яна падавалася не як прыклад мужнасці і гераізму, а як парыў нямоглага адчаю, да таго ж абсалютна бессэнсоўнага. Апроч таго, сцвярджалася, што ў баях загінулі ўсе абаронцы гарнізона. Міф адлюстраваўся ў некаторых творах, у прыватнасці, у «Песні аб салдатах Вестэрплатэ» вядомага паэта Канстанты Ільдэфонса Галчынскага. У рэчаіснасці ж значэнне абароны, ваеннае і маральнае, цяжка пераацаніць. Жменька польскіх салдатаў колькасцю 182 чалавекі скавала 3,5-тысячную групоўку вермахта і нанесла ёй значныя страты. Гэта адбілася на ўсёй абароне польскага ўзбярэжжа. Менавіта дзякуючы Вестэрплатэ абаронцы Хеля змаглі пратрымацца да 2 кастрычніка.
Помнік абаронцам Вестэрплатэ ў Гданьску. Здымак M.Minderhoud
Зараз на месцы баёў дзейнічае музей Вестэрплатэ. Тут можна ўбачыць КП №1 (перанесены на 150 м ад ранейшага месца), у якім сабраны некаторыя экспанаты – дакументы, макеты (у тым ліку, лінкор «Шлезвіг-Гальштэйн»). А недалёка ад паста «Форт» стаіць танк Т-34 з 1-й танкавай брыгады імя Герояў Вестэрплатэ, які ўдзельнічаў у вызваленні Гданьска ў 1945 годзе.
Казармы
Маёр Хенрык Сухарскі. Здымак з кнігі Stanislawа Podlewskego
Пасля капітуляцыі быў адпраўлены не ў афлаг, а ў шталаг 1 у Кляйн-Дэксен пад Кёнігсберг, дзе аказваў медыцынскую дапамогу зняволеным і грамадзянскім асобам, вывезенным на працу ў Германію. Пасля вайны вярнуўся ў Перамышль і паступіў на службу ў пагранічныя войскі, атрымаў званне маёра. 1 лістапада 1947 года быў арыштаваны па абвінавачванні ў сувязях з арганізацыяй «Свабода і незалежнасць», таемна вывезены ў Кракаў, дзе памёр у турме Монтэлюпіх.
Пасля капітуляцыі разам з усімі перавезены немцамі ў казармы на Епіскапскай Горцы. Першую ноч правёў у адной камеры з Леанардам Піятроўскім. Па сведчанні апошняга, Расінскі быў выкліканы на допыт і больш не вяртаўся. Пры адпраўцы ў шталаг (ва Усходняй Прусіі) Піятроўскі сабраў асабістыя рэчы Расінскага і прасіў аднаго з ахоўнікаў перадаць іх сяржанту. Аднак ахоўнік заявіў, што Піятроўскі можа забраць іх з сабой, уладальніку яны больш не спатрэбяцца. У далейшым было ўстаноўлена, што сяржант Казімеж Расінскі расстраляны 12 верасня і ў той жа дзень пахаваны. Яго магілу знайшлі пасля вайны на Гданьскіх могілках у Заспе.
2 верасня па рашэнні маёра Сухарскага аб капітуляцыі вывесіў на даху казармы (каманднага пункта абароны) белы сцяг і быў там жа застрэлены па загадзе капітана Дамброўскага.
Казармы сёння. Музей Вестэрплатэ. Здымак з Polish Wikipedia
Грамадзянскія асобы
У перыяд абароны дапамагаў параненым і па меры сілаў удзельнічаў у баях. Пасля капітуляцыі быў адпраўлены ў лагер Штутгаф, а затым – у Бухенвальд, адкуль быў выкрадены польскім падполлем. Сканаў 31 жніўня 1941 года. Караль Шведоўскі – адзіны грамадзянскі ўдзельнік абароны, які стаў героем фільма «Вестэрплатэ».
Каравульнае памяшканне №1
Каравульнае памяшканне №1 сёння. Музей Вестэрплатэ. Здымак з Polish Wikipedia
Каравульнае памяшканне №1 сёння. Стол дзяжурнага афіцэра. Здымак з Polish Wikipedia
Каравульнае памяшканне №2
Каравульнае памяшканне №3
Каравульнае памяшканне №4
Каравульнае памяшканне №5
Каравульнае памяшканне № 6
Пост «Вал»
Пост «Вал» пастаянна прыпісаных байцоў не меў. У яго абароне прымалі ўдзел салдаты паста «Пром».
Пост «Пром»
Загінуў падчас ліквідацыі каравульнага памяшкання гданьскай паліцыі (Шупо). Згодна з данясеннем Яна Вайтовіча і Юзэфа Навіцкага, Кавальчык быў паранены аскепкам кінутай ім у каравулку гранаты. А затым атрымаў асколачнае раненне ў жывот і папрасіў таварышаў пакінуць яго ў адной з варонак, паколькі сыйсці з ім на руках было немагчыма. 25 ліпеня 1963 года пры правядзенні работ па будаўніцтве мемарыяльных збудаванняў на Вестэрплатэ цела капрала Кавальчыка было знойдзена, а затым і распазнана яго аднапалчанамі. Анджэй Кавальчык пахаваны на могілках Срэбжыска ў Гданьску.
Цяжка паранены шрапнэллю 2 верасня. Памёр ад страты крыві ў палявым гарнізонным лазарэце. Яго цела паклалі ў адну са снарадных варонак недалёка ад мінамётнай батарэі і засыпалі пяском. Пры наступным абстрэле ў гэтую ж варонку трапіў другі снарад. Пасля чаго на ўзрушаных байцоў разам з зямлёй пасыпаліся акрываўленыя кавалкі цела іх таварыша.
Пахаванні старэйшага сяржанта Войцеха Найсарэка і старэйшага стралка Зыгмунта Зембы на могілках Абаронцаў Вэстерплатэ. Здымак з wikipedia
Разам з капралам Кавальчыкам удзельнічаў у ліквідацыі каравулкі Шупо. Аднак вылучаная раней версія яго гібелі ў гэтай акцыі не пацвярджаецца сведчаннямі астатніх абаронцаў Вестэрплатэ. 2 верасня Браніслаў Ус загінуў пры авіяналёце пікіруючых бамбардзіроўшчыкаў Ю-87.
Пост «Электрастанцыя»
Пост «Форт»
Пост сяржанта Дэйка («Лінія чыгункі»)
Пост «Лазенкі»
Пост «Прыстань»
Гармата 02/26 калібр 75 мм
Батарэя процітанкавых гармат Bofors 36 калібра 37 мм
Гармата № 1 (каля КП № 2)
Гармата № 2 (каля лініі чыгункі)
Батарэя 4 мінамётаў Бранта калібра 81 мм
5 верасня быў адпраўлены з данясеннем на пост «Форт», але памылкова застрэлены байцамі паста, якія прынялі яго за немца.
Чыгуначная станцыя ПГЖД ў Вестэрплатэ
Начальнік станцыі. У момант нападу немцаў на Вестэрплатэ паспрабаваў дабрацца да галоўных польскіх пазіцый, але натыкнуўся на нямецкую штурмавую групу, узначаленую старэйшым капралам артылерыі Георгам Вольфам, і быў застрэлены на месцы.
Пасля капітуляцыі немцамі былі знойдзеныя 6 целаў, асобы якіх дагэтуль не ўстаноўлены, – двое забітых каля казармаў і чацвёра расстраляных за спробу бунту 2 верасня.
Каменданты Вестэрплатэ
Драматычным падзеям абароны прысвечаны фільм Станіслава Ружэвіча «Вестэрплатэ», зняты ў 1967 годзе і ўганараваны, акрамя дзевяці польскіх узнагарод, сярэбраным медалём на VI Маскоўскім міжнародным кінафестывалі. Імем Герояў (Абаронцаў) Вестэрплатэ названы: 1-я Варшаўская танкавая брыгада (6 лютага 1946 года ператворана ў 1-ы Варшаўскі танкавы полк), тральшчык «Чайка», а таксама школы і вуліцы ў Гданьску і іншых польскіх гарадах.
Вестэрплатэ сёння. Здымак з Polish Wikipedia
Пераклад артыкула з рускай Wikipedia “Вестерплатте”
Пераклад і ўкшталтаванне ww2pl.info
Каментаваць
| © Праект "Маладым беларусам пра польскі ўдзел у ІІ сусветнай вайне", 2009-2011 | Выкарыстанне матэрыялаў
Cтворана на Wordpress | Дызайн Elegant Themes |