Усё пачалося з роднай, 45-ай, школы…

У сувязі з гадавінай пачатку Другой сусветнай вайны клуб ЮНЕСКА “Прадслава” правёў у верасні і кастрычніку серыю заняткаў у некалькіх навучальных установах Віцебска і Віцебскага раёна. Першай “ластаўкай” у серыі мерапрыемстваў пра векапомныя падзеі стала сустрэча ў сёмым класе школы № 45.

У сувязі з гадавінай пачатку Другой сусветнай вайны клуб ЮНЕСКА “Прадслава” правёў у верасні і кастрычніку серыю заняткаў

Гэты занятак праводзіўся па методыцы “роўны навучае роўнага”. Дзевяцікласнікі сш № 45 Цімур Буйко, Аляксей Васільеў і Аляксандр Вячэрскі пад кіраўніцтвам журналіста Юрыя Сцяпанава і куратара клуба ЮНЕСКА Ніны Каўпак распавялі аб няпростых (а іншым разам і надзвычай пракручастых) пытаннях ваеннай гісторыі. На пачатку вядучыя пазнаёмілі сямікласнікаў з важнымі эпізодамі гіганцкай бойні, у арбіту якой уцягнулася большасць краін і народаў. На дошцы былі прымацаваны карты і сцягі краін антыгітлераўскай кааліцыі і дзяржаў Восі, фотаздымкі баявых эпізодаў. Дэманстраваліся партрэты асобаў, якія паўплывалі на хаду гісторыі…

 У сувязі з гадавінай пачатку Другой сусветнай вайны клуб ЮНЕСКА “Прадслава” правёў у верасні і кастрычніку серыю заняткаў 

І вось настаў момант праверкі ведаў – віктарына. Пры дапамозе пытанняў, якія, дарэчы, былі распрацаваны пры актыўным удзеле дзевяцікласнікаў, вядучыя выявілі ў сямікласнікаў ступень засвоенасці новага матэрыялу, ацанілі крытычны погляд на падзеі Другой сусветнай… А суддзя – старшакласніца са школы № 31 Вікторыя Шаўцова – тымчасам нястомна працавала, бо перад ёй стаяла адказная задача: вызначыць найлепшых.

У сувязі з гадавінай пачатку Другой сусветнай вайны клуб ЮНЕСКА “Прадслава” правёў у верасні і кастрычніку серыю заняткаў

У выніку гран-пры – кнігу пазлаў “Бітва за Англію” (пра шматмесячную паветраную вайну над Брытанскімі астравамі ў 1940 годзе) – атрымаў Мікалай Нядзвецкі. Як адзначыла яго маці, настаўніца школы № 45, Коля цікавіцца пытаннямі гісторыі і часта бавіць вольны час, чытаючы літаратуру на гэтую тэму. Іншым двум дзецям былі ўручаны ўзнагароды ў намінацыях “За актыўнасць” і “За ўважлівае слуханне”.

Трэба зазначыць, што, каб мерапрыемства адбылося цікавым і даходлівым (бо вучні 7 класа гэты перыяд яшчэ зусім не вывучалі), была праведзена немалая падрыхтоўчая праца: анкетаванне з мэтай папярэдняга выяўлення ведаў (а іх, на жаль, практычна не было!) ды кансультацыі для старшакласнікаў, якія потым выступілі ў ролі трэнераў і журы.

У сувязі з гадавінай пачатку Другой сусветнай вайны клуб ЮНЕСКА “Прадслава” правёў у верасні і кастрычніку серыю заняткаў

Заняткі ў сш № 45 ды іншых школах праводзіліся ў межах міжнароднага праекта “Пераадольваючы бар’еры стэрыятыпаў: маладым беларусам пра польскі ўдзел у ІІ сусветнай вайне”.

Інфармацыйна-краязнаўчы сектар клуба ЮНЕСКА “Прадслава”

Чытайце таксама:

  • «Ротмістр Вітольд Пілецкі. 1901 — 1948»
  • Выстава “Помню. Катынь 1940” у Віцебску
  • У Мінску адкрылася выстава пра Катынь
  • Учора скончылася вайна…
  • Катынскія дакумэнты рассакрэчаныя (фота)
  • line
    footer
    © Праект "Маладым беларусам пра польскі ўдзел у ІІ сусветнай вайне", 2009-2011 | Выкарыстанне матэрыялаў
    Cтворана на Wordpress | Дызайн Elegant Themes