Учора скончылася вайна…

Позна ўвечары 8 траўня 1945 года, у Беларусі тады ўжо наступіла 9-га – ў Карлсхорсце ў Берліне нямецкае камандаванне паўторна падпісала акт аб безумоўнай капітуляцыі перад саюзнікамі. Вайна ў Еўропе, якая пачалася 1 верасня 1939 года ў Польшчы, афіцыйна закончылася паразай фашысцкага агрэсара.

Беларусы са зброяй сустракалі сваю перамогу не толькі пад сценамі Рэйхстага, але і ў далёкай ад Радзімы Італіі, дзе ІІ польскі корпус генерала Андэрса быў часткай акупацыйных сілаў саюзнікаў.

Генерал Андэрс пад Монтэ Касіна 

Генерал Андэрс пад Монтэ-Касіна

Пад час баявых дзеянняў корпус страціў 174 афіцэра і 2023 салдата, большасць з якіх зараз спачываюць на вайсковым мемарыяле ў Монтэ-Касіна, дзе сярод польскіх шмат магіл нашых суайчыннікаў.

Новая “вайна”, якая пачалася адразу за Другой сусветнай, пазбавіла 200 тысяч вайскоўцаў-пераможцаў андэрсавага корпусу польскага грамадзянства, раскідаўшы герояў вялікай вайны па ўсім свеце.

Вялікабрытанія. 8 траўня 1945 года  

Вялікабрытанія. 8 траўня 1945 года. Здымак: Britannica

Парадаксальна, але ў атмасферы ўсеагульнай радасці Перамогі і вяртання да мірнага жыцця, салдаты ІІ Рэчы Паспалітай безумоўна разумелі, што той краіны, за якую яны змагаліся амаль 6 год ўжо ніколі будзе.

З вялікай павагай да ўсіх ветэранаў,
сябры праекта “Маладым беларусам пра польскі ўдзел у ІІ сусветнай вайне”

Чытайце таксама:

  • «Ротмістр Вітольд Пілецкі. 1901 — 1948»
  • Выстава “Помню. Катынь 1940” у Віцебску
  • У Мінску адкрылася выстава пра Катынь
  • Учора скончылася вайна…
  • Катынскія дакумэнты рассакрэчаныя (фота)
  • line
    footer
    © Праект "Маладым беларусам пра польскі ўдзел у ІІ сусветнай вайне", 2009-2011 | Выкарыстанне матэрыялаў
    Cтворана на Wordpress | Дызайн Elegant Themes