У 104 гады стаў паручнікам

15 сьнежня ў мястэчку Івянец Валожынскага раёну віншавалі Аляксандра Шакеля, якому споўніліся 104 гады. Паводле рашэньня прэзыдэнта Польшчы міністар абароны гэтай краіны прысвоіў спадару Шакелю наступнае вайсковае званьне — паручніка.
У мясцовым Доме польскім адбылася ўрачыстасьць з гэтай нагоды. Павіншаваць спадара Шакеля зь Менску прыехалі кіраўнік консульскага аддзелу польскай амбасады Марэк Марцінэк і вайсковы аташэ палкоўнік Ян Мышынскі. З Горадні сустрэцца зь юбілярам прыехаў старшыня Галоўнай рады Саюзу палякаў (на чале з Анжалікай Борыс) Андрэй Пачобут. Прыйшоў таксама кіраўнік івянецкай улады Сяргей Рэут, які сказаў, што наведае потым старога вайскоўца дома.

Аляксандар Шакель ваяваў у 1939 годзе у вайне Польшчы зь немцамі, потым вярнуўся дахаты і апынуўся ў ГУЛАГу. Яму ўдалося пазьней трапіць у армію генэрала Андэрса і ён ваяваў пад Монтэ-Касіна. 53 гады вэтэран пражыў у Англіі, а дзесяць гадоў таму вярнуўся дахаты, «вярнуўся, каб памерці на роднай зямлі», сказаў ён.

Аляксандар Шакель застаецца брытанскім грамадзянінам.

У 104 гады стаў паручнікам

Аляксандра Шакеля віншуе вайсковым аташэ Ян Мышынскі.

У 104 гады стаў паручнікам

Аляксандар Шакель з польскім дыпляматам Марэкам Марцінэкам

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

  • У Мінску адкрылася выстава пра Катынь
  • Учора скончылася вайна…
  • Катынскія дакумэнты рассакрэчаныя (фота)
  • Катынскі "беларускі сьпіс" не знайшлі ў Маскве
  • Памёр апошні беларус-ўдзельнік сустрэчы на Эльбе
    1. Juraś пишет:

      Класная навіна! Вельмі спадабалася! Дзякуй!

    line
    footer
    © Праект "Пераадольваючы стэрыятыпы: маладым беларусам пра польскі ўдзел у ІІ сусветнай вайне", 2009 | Выкарыстанне матэрыялаў
    Cтворана на Wordpress | Дызайн Elegant Themes | Кіраванне электронным праектам Solid.Remouve | Кіраванне сайтам
    Система Orphus