Расследаванне Галоўнай ваеннай пракуратуры СССР
27 верасня 1990 года Галоўная ваенная пракуратура прыступіла да расследавання крымінальнай справы па факце забойстваў у Катыні, якая атрымала парадкавы нумар 159.
Падчас расследавання былі падцверджаны і дэталізаваны папярэднія высновы, якія агучыў у траўні 1991 г. Генеральны пракурор СССР Н. С. Трубін:
"Сабраныя матэрыялы дазваляюць зрабіць папярэднію выснову аб тым, што польскія ваеннапалонныя маглі быць расстраляныя на падставе рашэння Асобай нарады пры НКУС СССР напрацягу красавіка-траўня 1940 года ў УНКУС Смаленскай, Харкаўскай і Калінінскай абласцей і пахаваны адпаведна ў Катынскім лесе пад Смаленскам, у раёне Меднае ў 32 км ад г. Цверы і ў 6-м квартале лесапаркавай зоны г. Харкава".
Нягледзячы на папярэднюю выснову генеральнага пракурора Трубіна, што прысуды польскім афіцэрам вынесла Асобая нарада, да лістапада 1941 года Асобая нарада не мела паўнамоцтваў выносіць смяротныя прысуды, і зараз афіцыйна прызнаецца, што прысуды вынесла спецыяльна створаная тройка НКУС. Тройкі НКУС былі ліквідаваны рашэннем Палітбюро ЦК ВКП(б) № П65/116 ад 17 лістапада 1938 года.
Расследаванне, пачатае Галоўнай ваеннай пракуратурай СССР, было працягнута Галоўнай ваеннай пракуратурай РФ і вялося да канца 2004 г.; падчас яго былі дапытаны сведкі і ўдзельнікі распраў над палякамі. У прыватнасці, быў дапытаны адзін з удзельнікаў расстрэлаў у Цверы Д. С. Токараў. З яго паказанняў стала зразумелай такая дэталь як наяўнасць нямецкіх куль. Ён распавёў, што В.М. Блахін, які кіраваў расстрэламі, "прывёз з сабой цэлы чамадан нямецкіх "вальтэраў", бо савецкія наганы не вытрымлівалі – пераграваліся.
Згодна з заявай Галоўнага ваеннага пракурора РФ Аляксандра Савянкова, "у межах расследавання былі ўстаноўлены і дапытаны больш за 900 сведкаў, праведзена больш за 18 экспертыз, у межах якіх даследавана больш за тысячу аб’ектаў. Эксгуміравана больш за 200 целаў".
Пасля 1988 г. колькасць артыкулаў, у якіх абвяргалася афіцыйная версія і прыводзіліся новыя архіўныя дадзеныя, якія сведчылі аб савецкай адказнасці за расстрэл, станавілася ўсё больш і больш значнай.
Вось некаторыя з гэтых артыкулаў, а затым і кніг:
У сваю чаргу, рэдакцыя "Военно-исторического журнала" (орган Мінабароны СССР), пачынаючы з № 11 за 1990 г. у рубрыцы "Бабий Яр под Катынью" стала публікаваць артыкулы і дакументы ў падтрымку афіцыйнай савецкай версіі:
Пасля жніўня 1991 г. новым кіраўніцтвам Мінабароны (міністрам Е.І. Шапашнікавым) быў зменены галоўны рэдактар часопіса. Пасля гэтага ў савецкай (а затым расійскай) прэсе прыхільнікаў савецкай версіі друкаваць перасталі.
У 1993 годзе прэзідэнт Б.М.Ельцын наведаў помнік польскім ахвярам у Варшаве і прынёс публічныя выбачэнні перад сваякамі ахвяр Катыні.
Б. М. Ельцын атрымаў сакрэтныя пакеты Прэзідэнцскага архіва асабіста ад Гарбачова пры перадачы апошнім улады. Праз 8 месяцаў, 24 верасня 1992 года, пакет №1 быў ускрыты, а 14 кастрычніка яго дакументы былі перададзены прэзідэнту Польшчы Леху Валенсе. Падчас свайго візіту ў Варшаву ў 1993 годзе Ельцын са словамі "Даруйце!" устаў на калені перад помнікам катынскім афіцэрам на ваенных могілках у Варшаве. Афіцыйнае пакаянне і прызнанне віны садзейнічала паляпшэнню адносінаў паміж Расіяй і Польшчай. У Польшчы ўскладалі вялікія спадзевы на расследаванне расійскай ГВП (Галоўная ваенная пракуратура РФ), якое, як меркавалі палякі, расставіць усе кропкі над "i", даследуе ўсе падрабязнасці, назаве імёны ўсіх ахвяр і ўсіх віноўных і дасць злачынству кваліфікацыю ў адпаведнасці з міжнародным правам.
Копіі гэтых дакументаў былі ўручаны Піхоя прэзідэнту Польшчы Леху Валенсе і такім чынам абнародаваны; адначасова яны былі перададзены ў расійскі часопіс "Вопросы истории", дзе праз 3 месяцы адбылася іх публікацыя. Зараз у навуковай літаратуры гэтыя дакументы адназначна прызнаюцца сапраўднымі.
Почыркаводчая і крыміналістычная экспертызы занатоўкі Берыя і подпісаў на ёй, праведзеныя Галоўнай ваеннай пракуратурой, таксама пацвердзілі яе сапраўднасць.
У той час, калі былі знойдзены дакументы "Пакета №1", у Канстытуцыйным судзе РФ разглядалася так званая "Справа КПСС". Неадкладна з адкрыццём дакументаў, 16 кастрычніка, прадстаўнікі прэзідэнцкага боку заявілі хадайніцтва іх далучэння да матэрыялаў справы. Прад’яўленне катынскіх дакументаў з’явілася нечаканасцю для абароны; аднак абарона ў асобе Ю. Слабодкіна і прафесара Ф. Рудзінскага хутка выпрацавала лінію абароны. Перш за ўсе, яна паставіла пад сумнеў сапраўднасць дакументаў і запатрабавала экспертызу. Так, Слабодкін у сваіх успамінах сцвярджае аб занатоўцы Берыя:
"Першапачатковую дату невядомыя злачынцы "падкарэкціравалі". Выразілася гэта ў тым, што з "занатоўкі" Берыя таварышу Сталіну вытравілі ўказанне на дату, і лічба "5" правалілася невядома куды: было "5 сакавіка 1940 года", а стала "…марта 1940 года". У такім выглядзе "занатоўка" трапіла ў шосты том "Матэрыялаў справы аб праверцы канстытуцыйнасці ўказаў Прэзідэнта РФ, якія тычыліся дзейнасці КПСС і КП РСФСР, а таксама аб праверцы канстытуцыйнасці КПСС і КП РСФСР".
На справе дата ў арыгінале не прастаўлена, але ў верхнім правым вуглу, сярод паметак архівіста, знаходзіцца надпіс: "От 5/III-40 г.", прычым гэта – не дата састаўлення занатоўкі ці яе паступлення ў Палітбюро, а дата прыняцця рашэння па ёй. Трэба адзначыць таксама, што сапраўднасць занатоўкі была даказана праведзенымі па замове ГВП графалагічнай і крыміналістычнай экспертызамі.
Далей абарона даказвала, што злачынства і яго ўкрывальніцтва рабіла не ВКП(б) – КПСС, а Сталін, Берыя і г. д., дзеянні якіх павінны ацэньвацца на аснове Крымінальнага кодэкса. Ніхто з удзельнікаў працэса не валодаў дастатковай колькасцю спецыяльных ведаў, каб выступіць экспертам па гэтым пытанні. Адсутнічалі таксама дадзеныя юрыдычнага аналізу і крыміналістычнай ацэнкі катынскага злачынства. Абарона патрабавала прыцягнення ў якасці сведкаў Гарбачова, Шалепіна і іншых партыйна-дзяржаўных дзеячаў, запатрабавання з Галоўнай ваеннай пракуратуры канчатковых матэрыялаў расследавання. З прававой кропкі гледжання для гэтага былі ўсе падставы, аднак, катынская лінія "Справы КПСС" заглухла. Матэрыялы былі далучаны да справы, але ў пастанаўленні і асобых думках не фігуруюць, з канчатковым вердыктам непасрэдна не звязаны.
21 верасня 2004 года ГВП аб’явіла аб спыненні катынскай справы.
Як заявіў у сакавіку 2005 года Галоўны ваенны пракурор Расіі Аляксандр Савянкоў, расследаванне ў адносінах тых асобаў, якія былі прызнаны віноўнымі, спынена ў сувязі з іх смерцю. З 183 тамоў справы палякам можа быць перададзена толькі 67, бо астатнія 116, па словах ваеннага пракурора, утрымліваюць дзяржаўную тайну. Як заявіў на прэс-канферэнцыі Савянкоў, "у ходзе папярэдняга следства па ініцыятыве польскага боку правяралася версія аб генацыдзе, і маё цвёрдае сцвярждэнне – гаварыць аб гэтай прававой з’яве няма ніякіх падстаў. Няма і не было генацыду польскага народа ў тых дзеяннях, якія даследаваны ў межах гэтай справы. Акрамя таго Савянкоў заявіў:
Па дадзеных, атрыманых падчас расследавання, у тым ліку і ад украінскіх, беларускіх і польскіх калегаў, усяго на тэрыторыі былога СССР утрымлівалася 14542 чалавекі. Устаноўлена гібель 1803, з якіх 22 ідэнтыфікаваны. Пытанне аб рэабілітацыі расстраляных грамадзянаў Польшчы перадавалася на далейшы разгляд.
Пасля закрыцця катынскай справы, у снежні 2004 года, у Польшчы было аб’яўлена аб пачатку пракурорскага расследавання забойства польскіх грамадзянаў, здзейсненае ў Савецкім Саюзе ў сакавіку 1940 года. Узначальвае расследаванне прафесар Ляон Керэс, кіраўнік "Інстытута нацыянальнай памяці" (польск. Instytut Pamiаci Narodowej) – Камісіі па расследаванні злачынстваў супраць польскага народа, недзяржаўнай, але валодаючай вялікімі паўнамоцтвамі арганізацыі, створанай у 1998 годзе для расследавання нацысцкіх і камуністычных злачынстваў.
Як кажуць прадстаўнікі ІНП, мэта будучага расследавання – выясніць, хто аддаў загад аб смяротным пакаранні, прозвішчы палачоў, а таксама даць прававую адзнаку дзеянням сталінскага рэжыму. Да расследавання "Катынскай справы" побач з прадстаўнікамі "Інстытута нацыянальнай памяці" прыцягнуты 16 следчых польскай пракуратуры. Следчыя збіраюцца дапытаць больш за 10 тысяч чалавек – сваякоў і нашчадкаў загінуўшых у Катыні палякаў.
Рашэнне аб правядзенні ўласнага расследавання было прынята ў ІНП па просьбе Асацыяцыі сваякоў ахвяр Катыні. Як кажуць прадстаўнікі ІНП, да апошняга моманту яны чакалі вынікаў працы расійскай Галоўнай ваеннай пракуратуры (ГВП), якая амаль 14 гадоў займалася "Катынскай справай".
Па словах дырэктара ІНП Ляона Керэса, расстрэлы польскіх афіцэраў трэба лічыць ваенным злачынствам, бо Савецкі Саюз парушыў міжнародныя канвенцыі аб абыходжанні з ваеннапалоннымі. Акрамя таго, ён мяркуе, што маштабы расправы дазваляюць характарызаваць дзеянні савецкіх уладаў як генацыд.
Раней "Інстытут нацыянальнай памяці", які вёў сваё расследаванне, дамовіўся з Галоўнай ваеннай пракуратурай Расіі аб тым, што яму будуць прадастаўлены ўсе дакументы; аднак ГВП затым адмовілася ад гэтых дамоўленасцей. Расследаванне ІНП ставіць мэту дамагчыся прызнання падзей у Катыні генацыдам і злачынствам супраць чалавецтва (на такія злачынствы не распаўсюджваецца тэрмін даўнасці), а таксама ўстанавіць колькасць расстраляных і агульную колькасць вінаватых. У ІНП лічаць, што ў засакрэчаных тамах знаходзяцца добра вядомыя імёны злачынцаў, які мелі дачыненне да гэтай справы, і цень абвінавачвання можа легчы на іх сваякоў.
У сакавіку 2005 года, у адказ на заяву ГВП РФ, польскі сейм патрабаваў прызнання Катынскіх падзей актам генацыду. Дэпутаты парламента Польшчы накіравалі рэзалюцыю ў адрас расійскіх уладаў, у якой патрабавалі ад Расіі "прызнаць забойства польскіх ваеннапалонных генацыдам". Афіцыйны тэкст рэзалюцыі быў апублікаваны 23 сакавіка 2005 года польскай газетай "Выборча" (польск. Wyborcza):
"Мы чакаем ад расійскага народа і ўладаў Расійскай Федэрацыі канчатковага прызнання здзейсненага ў Катыні злачынства супраць чалавецтва, як гэта было сфармуліравана ў ходзе Нюрнбергскага працэса. Мы таксама настойваем на выясненні ўсіх акалічнасцей злачынства, перш за ўсё на прадастаўленні інфармацыі аб месцы пахавання пераважнай большасці забітых афіцэраў Войска Польскага, чые магілы да гэтага часу не знойдзены. Акрамя таго, мы лічым неабходным прадастаўленне польскаму боку прозвішчаў усіх вінаватых – як выканаўцаў, так і тых, хто аддаваў загады".
Пасля апублікавання заявы А. Савянкова аб выніках следства па рассрэлу ў Катыні аб’яднанне "Мемарыял" накіравала ў Галоўную ваенную пракуратуру РФ ліст з просьбай патлумачыць шэраг пытанняў, незакранутых у прамове Савянкова. У адказе на гэты ліст гаварылася:
"Расследаваннем устаноўлена, што ў адносінах да польскіх грамадзянаў, якія ўтрымліваліся ў лагерах НКУС СССР, органамі НКУС СССР ва ўстаноўленым у УПК РСФСР (1923 г.) парадку расследаваліся крымінальныя справы па абвінавачванні ў здзяйсненні дзяржаўных злачынстваў.
У пачатку сакавіка 1940 г. па выніках расследавання крымінальныя справы перададзены на разгляд пазасудоваму органу – "тройцы", якая разглядзела крымінальныя справы ў адносінах да 14542 польскіх грамадзянаў (на тэрыторыі РСФСР – 10710 чалавек, на тэрыторыі УССР – 3832 чалавекі), прызнала іх вінаватымі ў здзяйсненні дзяржаўных злачынстваў і прыняла рашэнне аб іх расстрэле. Следствам дакладна ўстаноўлена гібель у выніку выканання рашэнняў "тройкі" 1803 польскіх ваеннапалонных, устаноўлены асобы 22 з іх. Дзеянні шэрагу канкрэтных высокапастаўленых службовых асобаў СССР кваліфікаваны па п. "б" арт. 193-17 УК РСФСР (1926 г.) як перавышэнне ўлады, якое мела цяжкія наступствы пры наяўнасці асабліва абцяжваючых акалічнасцей. 21.09.2004 г. крымінальная справа ў іх адносінах спынена на падставе п. 4 ч. 1 арт. 24 УПК РФ за смерцю вінаватых.
Падчас расследавання па справе па ініцыятыве польскага боку рупліва даследавалася і пацвердзілася версія аб генацыдзе польскага народа ў перыяд разглядаемых падзей вясны 1940 года. З улікам выкладзенага крымінальная справа па прыкметах генацыду спынена за адсутнасцю падзеі злачынства на падставе п. 1 ч. 1 арт. 24 УПК РФ.
Дзеянні службовых асобаў НКУС СССР у адносінах да польскіх грамадзянаў былі заснаваны на крымінальна-прававым матыве і не мелі мэты знішчыць якую-небудзь дэмаграфічную групу.
Крымінальная справа складаецца з 183 тамоў. У адпаведнасці з Законам РФ "Аб дзяржаўнай тайне" прызнана, што ў 36 тамах "Катынскай" крымінальнай справы падшытыя дакументы, у тым ліку пастанаўленне аб спыненні крымінальнай справы ад 21 верасня 2004 г., якія ўтрымліваюць звесткі, што складаюць дзяржаўную тайну, і маюць грыф "сакрэтна" і "цалкам сакрэтна". Акрамя таго, 80 тамоў указанай крымінальнай справы па заключэнні Камісіі ўключаюць дакументы, якія ўтрымліваюць канфідэнцыйную і службовую інфармацыю абмежаванага распаўсюджвання, і на іх пастаўлена паметка "Для службовага карыстання", 67 тамоў крымінальнай справы дакументаў з указанымі грыфамі не маюць".
21 красавіка 2006 года сваякі ахвяр Катынскага расстрэлу падалі іск супраць Расіі ў Страсбургскі суд па правах чалавека. Пра гэта было аб’яўлена на прэс-канферэнцыі ў "Інстытуце нацыянальнай памяці". У гэтым іску яны патрабуюць, каб Расія прызнала сваю юрыдычную адказнасць за Катынскі расстрэл, згадзілася з ягонай кваліфікацыяй як генацыду і прынесла выбачэнні ў трэці раз.
У цяперашні час асноўныя дакументы па Катынскай справе, апублікаваныя ў акадэмічным часопісе "Вопросы истории", прызнаюцца сапраўднымі асноўнай большасцю аўтарытэтных крыніц.
Тым не менш, у Расіі існуюць прыхільнікі савецкай версіі аб расстрэле палякаў нямецкімі акупацыйнымі войскамі. Асабліва актыўна развівае гэту версію публіцыст Ю.І. Мухін. Згодна з заявамі і аргументацыяй прыхільнікаў гэтай версіі, дадзеныя, сабраныя немцамі падчас Другой сусветнай вайны, а таксама дадзеныя, якія з’явіліся на Захадзе падчас "халоднай вайны", былі сфабрыкаваныя: спачатку нацыстамі, пазней – пераняўшымі эстафету барацьбы з "камуністычнай пагрозай" ідэялагічнымі супернікамі СССР; што друкаваныя дакументы, прадастаўленыя грамадскасці ўпершыню ў СССР падчас перабудовы і пазней, з’яўляюцца плодам шырокамаштабнай фальсіфікацыі, арганізаванай М.С.Гарбачовым, А.Н. Якаўлевым і Б.М. Ельцыным, каб дагадзіць сваім палітычным інтарэсам з прыцягненнем мноства вучоных, архівістаў, журналістаў, следчых і г.д. ("брыгада Гебельса", у тэрміналогіі Ю. І. Мухіна).
16 студзеня 2002 года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін усклаў кветкі да магілы Невядомага салдата ў Варшаве, дзе знаходзіцца зямля з Катыні, з месца расстрэлу чатырох тысяч польскіх афіцэраў, і паабяцаў правесці дбайнае расследаванне па пытанні аб падзеях 1940 года. Тэма Катынскага расстрэлу рэгулярна з’яўляецца ў польскім і расійскім друку. Яна працягвае займаць важнае месца ў нацыянальнай гістарычнай памяці палякаў, у той час як пераважная большасць расейцаў, паводле апытання ФОМ, лічаць яе неактуальнай.
3 лістапада 2007 года ў праграме "Пастскрыптум" на канале "ТБ Цэнтр" Аляксей Пушкоў запрасіў Анатоля Шыліпенку і Сяргея Стрыгіна, якія прывялі аргументацыю савецкай версіі аб катынскім расстрэле.
24 кастрычніка 2008 года Хамоўніцкі суд Масквы скончыў разгляд хадайніцтва па т. з. "Катынскай справе" аб рэабілітацыі польскіх афіцэраў, расстраляных у Смаленскай вобласці падчас Другой сусветнай вайны. Адпаведны пазоў судом быў цалкам адхілены.
Пераклад артыкула з Энцыклапедыі Wikipedia
«Расследование Катынского дела в годы перестройки»
Пераклад і ўкшталтаванне ww2pl.info
Каментаваць
| © Праект "Маладым беларусам пра польскі ўдзел у ІІ сусветнай вайне", 2009-2011 | Выкарыстанне матэрыялаў
Cтворана на Wordpress | Дызайн Elegant Themes |