Катынь адгукнулася ў сэрцах дзесяткаў тысяч людзей глухім трывожным звонам. Захаванне ж памяці пра катыньскую трагедыю на вечна лягло на шэра-металічныя мемарыялы і помнікі па ўсім свеце, збудаваныя як польскім урадам, так і ахвяраваннямі сваякоў загінулых.
Фрагмент алтарнай сцяны з Польскіх ваенных могілак у Катыні (Расія) з імёнамі ўсіх расстраляных. Здымак Сяргея Серабро. Вы можаце віртуальна наведаць мемарыял у Катыні на нашым сайце.
Помнік месцам масавых растрэлаў на Святакрыжскай гары на поўдні Польшчы. Здымак Goku122 з Wikipedia.
Помнік ахвярам Катыні на вайсковых могілках “Pow?zki Wojskowe” ў Варшаве. Здымак А. Пятроў.
Помнік у памяць аб Катыні ад палякаў Чыкага. Здымак holocaust.umd.umich.edu
Манумент ахвярам Катыні ва Ўроцлаве (Польшча). Здымак msandlier.
Крыж у памяць Катыні ў Кракаве (Польшча). Здымак Dirgela з Wikipedia.
Помнік ахвярам Катыні на могілках Gunnersbury каля Лондана (Вялікая Брытанія). Здымак markhillary
Шыльда ў памяць Катыні ад палякаў Бірмінгема (Вялікая Брытанія). Здымак buildings fan
Помнік Анджэя Пітыскага загінулым польскім вайскоўцам у Джэрсі-сіці штаце Нью-Джэрсі (ЗША). Здымкі wallyg, alex_zbruew, Simon Dabkowski.
Катыньскі мемарыял ў Балтымары штаце Марылэнд (ЗША). Здымкі Jarek Tuszynski і ChiJohnAok
Мемарыял на могілках Св.Адальберта ў Найлсе штаце Ілінойс (ЗША). Здымкі johnmartine63.
Вайсковыя могілкі ў Дойлстаўне штаце Пенсільванія (ЗША) – помнік гусару сімвалізуе ахвяры ў Катыні. Здымкі Sheena 2.0™
Катыньскі мемарыял у Таронта (Канада). Здымкі AndrzejB і torontoist.com.
А таксама яшчэ ў Манчэсцеры, Глазга, Велінгтоне, Ёганэсбургу, Стафардшыры і іншых і іншых…
Каментаваць
| © Праект "Маладым беларусам пра польскі ўдзел у ІІ сусветнай вайне", 2009-2011 | Выкарыстанне матэрыялаў
Cтворана на Wordpress | Дызайн Elegant Themes |