Новы падлік польскіх ахвяр ІІ сусветнай вайны

У перыяд 1939 – 1945 гадоў загінулі ад 5,6 да 5,8 мільёнаў польскіх грамадзян. Гэта вынікае з найноўшай публікацыі Інстытута нацыянальнай памяці. Гэта менш, чым лічбы, якія называліся ў 1947 годзе. Тады гаварылася, што загінулі 6 млн. 280 тыс. палякаў.

Падрыхтаваны матэрыял паказвае жахлівую карціну не толькі колькасці смяротных ахвяр, але і людзей, якія пацярпелі ў выніку рэпрэсіяў, такіх, як масавыя высяленні, арышты, канцлагеры, вываз на прымусовыя работы, прымусовая служба ў шэрагах савецкай ці нямецкай арміі. Гэта тычылася каля 1 млн. 800 тыс. чалавек у савецкай зоне акупацыі й да 10 млн. – у нямецкай. Публікацыя ахоплівае таксама ўкраінцаў, беларусаў, летувісаў, чэхаў і немцаў, якія мелі польскі пашпарт.

Юрый Сцяпанаў паводле www.radyjo.net

Чытайце таксама:

  • «Ротмістр Вітольд Пілецкі. 1901 — 1948»
  • Выстава “Помню. Катынь 1940” у Віцебску
  • У Мінску адкрылася выстава пра Катынь
  • Учора скончылася вайна…
  • Катынскія дакумэнты рассакрэчаныя (фота)
    1. Страшэнная трагедыя цэнтральнай і усходняй еўрапейскіх цывілізацый(

    line
    footer
    © Праект "Маладым беларусам пра польскі ўдзел у ІІ сусветнай вайне", 2009-2011 | Выкарыстанне матэрыялаў
    Cтворана на Wordpress | Дызайн Elegant Themes