Фотаэкскурсіі on-line

Арганізуйце віртуальную экскурсію для сваіх навучэнцаў па знакавых месцах, звязаных з польскім удзелам у ІІ сусветнай вайне.

Тэхнічныя ўмовы:

  • кампутар, падлучаны да сеткі інтэрнэт;
  • мультымедыйны праектар, злучаны з кампутарам;
  • адкрыты сайт ww2pl.info на гэтай старонцы ў поўнаэкранным рэжыме браўзера (выклікаецца клавішай F11).

Найбольш эфектыўная працягласць паказу 3-4 слайды за хвіліну — дазволіць утрымліваць увагу навучэнцаў і не стоміць іх. Каментар настаўніка мусіць развіваць апісанне і звяртаць увагу на дэталі, а не паўтараць подпіс слайда. Магчыма зрабіць музычнае суправаджэнне кампазіцыямі з сучасных фільмаў пра падзеі ІІ сусветнай вайны, кшталту «Спіса Шындлера».

Мемарыял на Вестэрплатэ

Менавіта польскія вайсковыя склады на Вестэрплатэ прынялі на сябе першы ўдар ІІ сусветнай вайны. Вандроўка па мемарыялу зроблена Сяргеем Шэлегавым і Аленай Салаўёвай.

43 Photos

Польская пошта сёння

Абарона польскай пошты ў Гданьску — адзін з першых баёў II сусветнай вайны і вераснёўскай кампаніі, які адбыўся 1 верасня 1939 года. Як выглядае будынак цяпер распавядаюць здымкі Сяргея Шэлегава.

13 Photos

Мемарыял у Катыні

Месца памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій: польскіх палонных вайскоўцаў і грамадзян СССР. Гэтыя здымкі былі перададзеныя Музею ІІ сусветнай вайны ў Гданьску. Погляд фотамайстра Сяргея Серабро.

45 Photos

line
footer
© Праект "Маладым беларусам пра польскі ўдзел у ІІ сусветнай вайне", 2009-2011 | Выкарыстанне матэрыялаў
Cтворана на Wordpress | Дызайн Elegant Themes