Мядзведзева запрасілі ў Асвенцым

Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі запрасіў кіраўніка Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева на ўрачыстасці з нагоды 65-годдзя вызвалення гітлераўскага канцэнтрацыйнага лагера Аўшвіц-Біркенаў (Асвенцым-Бжэзінка).

Мас-медыя РФ прызнаюць, што запрашэнне стала нечаканасцю, бо польскі прэзыдэнт нярэдка крытычна выказваецца ў бок Расіі. Лех Качыньскі здзівіў Маскву, прычым, вельмі пазітыўна.

Запрашэнні прыняць удзел ва ўрачыстасцях былі высланы ўсім сусветным лідэрам. Свой прыезд пацвердзілі прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі, канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель, чэшскі прэзідэнт Вацлаў Клаўс.

Гітлераўскі канцлагер у Асвенціме быў вызвалены жаўнерамі Савецкай Арміі 27 студзеня 1945 года. Галоўныя ўрачыстасці з гэтай нагоды будуць адбывацца на тэрыторыі канцлагера Аўшвіц-Біркенаў. А 16 гадзіне ўдзельнікі пройдуць са свячамі да помніка ахвярам, дзе ўшануюць іх памяць.

Юрый Сцяпанаў паводле www.radyjo.net

Чытайце таксама:

  • «Ротмістр Вітольд Пілецкі. 1901 — 1948»
  • Выстава “Помню. Катынь 1940” у Віцебску
  • У Мінску адкрылася выстава пра Катынь
  • Учора скончылася вайна…
  • Катынскія дакумэнты рассакрэчаныя (фота)
  • line
    footer
    © Праект "Маладым беларусам пра польскі ўдзел у ІІ сусветнай вайне", 2009-2011 | Выкарыстанне матэрыялаў
    Cтворана на Wordpress | Дызайн Elegant Themes