Музей канцлагера ў Асвенцыме на Facebook

На сайце Facebook можна знайсці амаль усе сусветныя зоркі і мільёны звычайных людзей з усяго свету. Цяпер на гэтым папулярным сайце паявіўся музей у Асвенцыме, чытаем ў варшаўскай газеце “Dziennik”.

Дырэктар музею палічыў, што такім чынам найлепей звяртацца да моладзі. Адкуль такая ідэя? Адукацыя на тэму лагера смерці і ролі Польшчы ў ягонай гісторыі з’яўляецца асноўнай мэтай ініцыятывы. У сувязі з тым, што ў свеце існуюць розныя стэрэатыпы, быў абраны менавіта Facebook. Старонка будзе мець польскамоўную і ангельскамоўную версіі. Там будуць спасылкі на дакументальныя стужкі на YouTube і афіцыйную старонку музею.

Галоўныя вароты лагера Біркенаў (Аўшвіц 2), 2002 год

“Пакуль што гэта толькі эксперымент. Нельга дапусціць, каб памяць была нейкім чынам парушана. Паглядзім, як людзі зарэагуюць на прапанову”, – кажуць прадстаўнікі музею “Аўшвіц-Біркенаў”.

На дадзены момант першай тэмай дыскусіі на форуме з’яўляецца пытанне: ”Ці Аўшвіц павінен прысутнічаць у Інтэрнеце?” 

Юрый Сцяпанаў паводле www.radyjo.net

Чытайце таксама:

  • «Ротмістр Вітольд Пілецкі. 1901 — 1948»
  • Выстава “Помню. Катынь 1940” у Віцебску
  • У Мінску адкрылася выстава пра Катынь
  • Учора скончылася вайна…
  • Катынскія дакумэнты рассакрэчаныя (фота)
  • line
    footer
    © Праект "Маладым беларусам пра польскі ўдзел у ІІ сусветнай вайне", 2009-2011 | Выкарыстанне матэрыялаў
    Cтворана на Wordpress | Дызайн Elegant Themes