Віцэ-старшыня парламенцкай фракцыі левых сілаў Марэк Вікіньскі здзіўлены маўчаннем польскага ўраду пра расійскі фільм, які прадстаўляў Польшчу ў якасці саюзніцы Гітлера супраць СССР.
Вікіньскі лічыць, што польскія ўлады павінны заняць афіцыйную пазіцыю наконт расійскіх публікацыяў пра пакт Рыбентропа – Молатава: “На маю думку, павінна з’явіцца прынамсі дыпламатычная нота, каб расійскі бок мог афіцыйна выказацца. Трэба таксама сказаць, што неабходныя шырокамаштабныя дзеянні, як, напрыклад, кінастужка Анджэя Вайды “Катынь”, ці іншыя нагоды, каб паказаць сапраўдную гісторыю. Тут шмат чаго можа зрабіць урад. Спадзяюся, што гэтая рэакцыя будзе”.
Па ацэнцы Марэка Вікіньскага, і прэзідэнт, і прэм’ер-міністр падчас урачыстасцяў адзначэння пачатку ІІ сусветнай вайны павінны супрацівіцца расійскаму сталінскаму падыходу да гісторыі.
Нядаўна дзяржаўнае тэлебачанне Расіі паказала 45-хвілінны публіцыстычна-дакументальны фільм, прысвечаны заключэнню 23 жніўня 1939 года пакта Рыбентропа – Молатава. У згаданай стужцы даваенная Польшча паказаная як саюзніца Гітлера.
Юрый Сцяпанаў паводле www.radyjo.net
Каментаваць
| © Праект "Маладым беларусам пра польскі ўдзел у ІІ сусветнай вайне", 2009-2011 | Выкарыстанне матэрыялаў
Cтворана на Wordpress | Дызайн Elegant Themes |