Крывавая нядзеля ў Быдгошчы

Быдгошчская (Бромбергская) «Крывавая нядзеля» (ням. Bromberger Blutsonntag, польск. Krwawa niedziela w Bydgoszczy 3-4 верасня 1939 года) — трагічныя падзеі на пачатку Вераснёўскай кампаніі 1939 года, падчас якіх спрэчная колькасць асобаў нямецкай нацыянальнасці (у асноўным польскіх падданных), пражываючых у горадзе Быдгошч, была забіта польскімі ваеннымі і апалчэнскімі часткамі, што пасля было выкарыстана нацыстамі ў прапагандысцкіх мэтах. Доўгія гады палякі і немцы ў Быдгошчы жылі ў нармальных і добрасуседскіх адносінах. Але ў сакавіку 1939 года ўсё змянілася. Да таго ж Быдгошч ужо даўно з’яўляўся адным з цэнтраў германскай разведкі ў Польшчы. Тут можна было сустракацца з паморскімі рэзідэнтамі, не выклікаючы падазрэнняў польскіх уладаў.

Ход падзей. 3 верасня

У нядзелю 3 верасня члены нямецкіх арганізацыйх Selbstschutz, Volksdeutsche Mittelstelle і гітлерюгенда (з Быдгошчы і Данцыга) здзейснілі спробу авалодаць горадам Быдгошч, з мэтай перашкодзіць адступленню арміі «Памор’е». Аперацыя была распрацавана СД. Доўгі час лічылася, што немцы скінулі таксама і дэсант, аднак гэта не пацвярджаецца фактамі. Таксама і ўдзел абвера ў аперацыі падвяргаецца сумневу. Вельмі цяжкое становішча польскіх частак у Памераніі (Памор’е) вымусіла камандаванне арміі аддаць загад аб адступленні тых войскаў, якія былі высунуты далёка на поўнач, аж да Чэрска і Хойніцэ. Адступленне планавалася менавіта праз Быдгошч, і захоп супернікам горада азначаў бы поўную катастрофу.

Быдгошчская (Бромбергская) «Крывавая нядзеля» (ням. Bromberger Blutsonntag, польск. Krwawa niedziela w Bydgoszczy 3-4 верасня 1939 года)

Кіраўніцтва Selbstschutzu у Быдгошчу, 1939 год. Здымак з Федэральнага архіву Нямеччыны

Раніцай у 10 гадзін адначасова больш чым з 100 пунктаў у раёне вуліц Гданьскай і Каменнай з карабінаў і кулямётаў былі абстраляны адступаючыя праз горад часткі 22-га палка 9-й пяхотнай дывізіі з састава арміі «Памор’е» генерала Уладзіслава Бартноўскага, (а таксама часткі 15-й і 27-й пяхотных дывізій), якія павінны былі захапіць лінію абароны па рацэ Брда. Выстралы выклікалі паніку і блытаніну ў войсках, бо імгненна прайшла чутка аб уступленні ў Быдгошч немцаў.

На месца, адкуль раздавалася страляніна, прыбыў камендант горада маёр Войцэх Альбрыхт. Ён устанавіў, што страляюць з будынкаў, якія знаходзяцца на перакрыжаванні вуліц Гданскай і Ягелонскай і што забіта пяць грамадзянскіх асобаў. Маёр даклаў аб тым, што адбылося, камандзіру 15-й пяхотнай дывізіі, якая абараняла горад, генералу Здзіславу Пшыялкоўскаму, які прыслаў каменданту ў дапамогу для ліквідацыі мяцяжу дзве роты 62-га пяхотнага палка. Да аперацыі падключыліся маёр Ставінскі з рэзервамі 82-га ахоўнага батальёна і добраахвотнікі (у тым ліку, харцэры). У ліквідацыі дыверсантаў актыўны ўдзел прымалі і жыхары горада.

Да 16 гадзінаў польскія сілы цалкам авалодалі сітуацыяй у Быдгошчы. Было арыштавана каля 600 немцаў. Многія з іх увогуле не мелі дакументаў, а з тых дакументаў, якія былі прад’яўлены, вынікала, што іх уладальнікі не з’яўляюцца жыхарамі Быдгошчы. Таксама сярод затрыманых аказалася немалая колькасць асобаў, апранутых у польскія ваенныя мундзіры і непрамакальнае адзенне нямецкай вытворчасці. Усе затрыманыя былі размешчаны ў казармах 62-га палка пяхоты. Да вечара было ўстаноўлена, што ў выніку нямецкай дыверсійнай акцыі загінула 30-45 польскіх салдатаў і каля 90-110 немцаў. У сувязі з атрыманым загадам аб эвакуацыі, польскае камандаванне вызваліла ўсіх затрыманых немцаў. Далейшыя падзеі паказалі, што гэта было памылкай. Вечарам адбылася экстранняя эвакуацыя войскаў з Быдгощчы. Горад засталіся ахоўваць толькі апалчэнцы з ветэранаў і рэзервістаў. Следства, праведзенае пасля вайны, устанавіла, што вечарам 3 верасня абстрэл польскіх салдатаў працягваўся з 46 розных месцаў.

4 верасня

У ноч на 4 верасня нямецкія дыверсанты абстралялі роту 61-га пяхотнага палка падчас пераправы праз Быдгошчскі канал. А раніцай былі абстраляны батарэі 15-й пяхотнай дывізіі, якія былі атакаваны з боку вуліц Грунвальдскай, Накельскай і Куяўскай. Адразу ж пасля гэтага польскае апалчэнне ўступіла ў бой з немцамі. Нямецкія мяцежнікі заселі ў гістарычным раёне Шведарава, дзе справа дайшла да рукапашных баёў. В спешным парадку ў Быдгошч былі зноў перакінуты войскі. У выніку баёў быў цалкам знішчаны нямецкі евангелічны касцёл на вуліцы Ляшчынскага. Польскія страты склалі 240 забітых. Нямецкія — каля 300. Большасць з загінуўшых немцаў былі захоплены і затым расстраляны без суда і следства на світанні 5 верасня.

Быдгошчская (Бромбергская) «Крывавая нядзеля» (ням. Bromberger Blutsonntag, польск. Krwawa niedziela w Bydgoszczy 3-4 верасня 1939 года)

Расстраляныя немцы. Здымак з Федэральнага архіву Нямеччыны

5 верасня

Апоўдні ў аўторак у горад уварваліся салдаты 123-га нямецкага пяхотнага палка 50-й пяхотнай дывізіі. Цяпер ужо яны былі абстраляны з дамоў. Тады немцы прымянілі сваю правераную тактыку ўзяцця заложнікаў. Пачалася масавая расправа над жыхарамі Быдгошча ў знак помсты за падзеі 3-5 верасня. Толькі ў першыя чатыры дні немцы знішчылі каля 400 чалавек (дадзеныя згодна нямецкім данясенням). На Старым рынку яны схапілі групу харцэраў 12-16 гадоў і там жа іх рассралялі.

Быдгошчская (Бромбергская) «Крывавая нядзеля» (ням. Bromberger Blutsonntag, польск. Krwawa niedziela w Bydgoszczy 3-4 верасня 1939 года)

Быдгошчская (Бромбергская) «Крывавая нядзеля» (ням. Bromberger Blutsonntag, польск. Krwawa niedziela w Bydgoszczy 3-4 верасня 1939 года)

Быдгошч. Рэсстэл закладнікаў 9 верасня 1939 года. Здымак з кнігі Apoloniuszа Zawilskego

Ксёндз, які паспрабаваў абараніць дзяцей, атрымаў пяць куль у жывот. Увесь тыдзень працягваліся расправы на рынку. Там былі забіты больш за 30 гандляроў і частка інтэлігенцыі (у тым ліку і галоўны рэдактар «Быдгошчскай газеты», вядомы журналіст і грамадскі дзеяч, гарадскі саветнік Конрад Фідлер). Асаблівую лютасць у немцаў выклікалі польскія святары, якіх яны амаль цалкам перабілі разам з яўрэйскім насельніцтвам. Таксама быў цалкам разбіты ордэн іезуітаў у Быдгошчы. Расстрэлы працягваліся ў Фордане, які празвалі «Далінай смерці», і ў мястэчку Гурна-Група. Усяго было знішчана і адпраўлена ў лагеры больш за 13 тысяч палякаў Быдгошчы.

Быдгошчская (Бромбергская) «Крывавая нядзеля» (ням. Bromberger Blutsonntag, польск. Krwawa niedziela w Bydgoszczy 3-4 верасня 1939 года)

Нямецкае следства на месцы “польскага злачынства” ў Быдгошчы. Здымак з Федэральнага архіву Нямеччыны

Быдгошчская (Бромбергская) «Крывавая нядзеля» (ням. Bromberger Blutsonntag, польск. Krwawa niedziela w Bydgoszczy 3-4 верасня 1939 года)

Настаўнікі з Быдгошча, якіх вядуць на расстрэл у “Даліну Смерці”, лістапад 1939. Здымак з Федэральнага архіву Нямеччыны

Нямецкая версія падзей

Нямецкая прапагнада назвала падзеі ў Быдгошчы «Bromberger Blutsonntag» — Бромбергская (Быдгошчская) «крывавая нядзеля». Па словах Гебельса, палякі знішчылі 58 тысяч немцаў — жыхароў горада. І мова тут ідзе не аб дыверсіі, а аб чымсьці накшталт «Варфаламееўскай ночы» — масавай расправе палякаў над нямецкім насельніцтвам. Яшчэ ў снежні 1939 года так званая Mordkomission афіцыйна прызнала наяўнасць 103 немцаў, якія загінулі 3 верасня. Аднак гебельсаўскімі СМІ было аб’яўлена аб 5 тысячах забітых. У лютым 1940 года іх колькасць вырасла ў 10 раз — да 50 тысяч. Потым да 58 тысяч. Канчатковую колькасць «загінуўшых» назваў Гітлер — 62 тысячы чалавек.

Пасляваенныя меркаванні

У ПНР аб падзеях у Быдгошчы гаварылася як аб “нямецкай дыверсіі”, за якой паследавала “Крывавая нядзеля” – масавая расправа немцаў над палякамі. Адносіны ПНР і ГДР падтрымліваліся савецкім кіраўніцтвам на «братэрскім» узроўні. Пасля крушэння сацыялізму пачалося вывучэне падзей нядаўняй польскай гісторыі, якія раней замоўчваліся. І, натуральна, падзеі ў Быдгошчы таксама выклікалі цікавасць.

Быдгошчская (Бромбергская) «Крывавая нядзеля» (ням. Bromberger Blutsonntag, польск. Krwawa niedziela w Bydgoszczy 3-4 верасня 1939 года)

Помнік у “Даліне смерці” каля Быдгошча, 1975 года пабудовы. Здымак з Энцыклапедыі Wikipedia

У 2003 годзе дырэктар Інстытута гісторыі быдгошчанскай Акадэміі Уладзімір Ястшэмбскі памяняў свае ранейшыя погляды на дыяметральна супрацьлеглыя. Ён заявіў, што ніякай нямецкай дыверсіі не было, а проста ў палякаў «здалі нервы» і яны вылілі сваю нямоглую злосць на немцах-жыхарах горада.

Ястшэмбскага рэзка крытыкавалі супрацоўнікі Інстытута Народнай Памяці Тамаш Хінчынскі і Павал Касінскі, яны звярнулі ўвагу быдгошчанскага гісторыка на шматлікія разыходжанні яго версіі з усталяванымі фактамі, якія не вырашаюцца аспрэчваць нават немцы. У 1989 годзе нямецкі журналіст Гюнтэр Шуберт ў сваёй кнізе першым з немцаў прызнаў факт германскай дыверсіі ў Быдгашчы 3 верасня 1939 г.

Рэпартаж TVP пра “Крывавую нядзелю” ў Быдгошчы.

Пераклад артыкула з Энцыклапедыі Wikipedia «Кровавое воскресенье (1939)»
Пераклад і ўкшталтаванне
ww2pl.info

Чытайце таксама:

  • «Ротмістр Вітольд Пілецкі. 1901 — 1948»
  • Выстава “Помню. Катынь 1940” у Віцебску
  • У Мінску адкрылася выстава пра Катынь
  • Учора скончылася вайна…
  • Катынскія дакумэнты рассакрэчаныя (фота)
  • line
    footer
    © Праект "Маладым беларусам пра польскі ўдзел у ІІ сусветнай вайне", 2009-2011 | Выкарыстанне матэрыялаў
    Cтворана на Wordpress | Дызайн Elegant Themes