З плошчы Пілсудскага ў Варшаве вырушыў ІХ Міжнародны катынскі рэйд матацыклістаў. За два тыдні сто матацыклістаў з Польшчы пераадолеюць больш за 6 тысяч кіламетраў, каб спаткацца з палякамі, што жывуць на ўсходзе, і ўшанаваць памяць забітых суайчыннікаў.
ІХ Міжнародны катынскі рэйд будзе працягвацца 17 дзён. Ягоная траса пройдзе праз тэрыторыю Польшчы, Украіны, Расіі, Летувы, Латвіі ды Эстоніі. Матацыклісты падкрэсліваюць, што едуць на ўсход, каб пакланіцца польскім салдатам, выканаць іх песні, паказаць, што памятаюць пра герояў. Афіцыйная ўрачыстасць прывітання ўдзельнікаў паездкі адбудзецца 4 кастрычніка на пляцы Пілсудскага каля Магілы невядомага жаўнера.
Юрый Сцяпанаў паводле www.radyjo.net
Адзін каментар
Каментаваць
| © Праект "Маладым беларусам пра польскі ўдзел у ІІ сусветнай вайне", 2009-2011 | Выкарыстанне матэрыялаў
Cтворана на Wordpress | Дызайн Elegant Themes |
Шкада, што падобныя рэйды не ладзяцца па мемарыялах ў Беларусі.