Гістарычная канферэнцыя ў літоўскай амбасадзе

8 кастрычніка ў пасольстве Літоўскай Рэспублікі ў Мінску прайшла навуковая канферэнцыя «Прычыны пачатку Другой сусветнай вайны: роля камуністычнай і нацысцкай ідэалогій».

Канферэнцыя была арганізавана пры ўдзеле літоўскай грамадскай арганізацыі «За грамадзянскую супольнасць» і Каардынацыйнай рады ініцыятываў па даследаванні злачынстваў камунізму і ўшанаванні ахвяр таталітарызму.

Спачатку быў прэзентаваны фільм «Расея ў вайне» і слайд?прэзентацыі, прысвечанай параўнанню сталінізму і нацызму, а затым з дакладамі выступілі журналіст, даследчык злачынстваў камунізму Андрэй Пачобут, кандыдат гістарычных навук Ігар Кузняцоў, шэф?рэдактар газеты «Новы Час» Аляксей Кароль, сябра арганізацыі «За грамадзянскую супольнасць» Зыльвінас Лілейвы ды дэпутат літоўскага парламента Паўлюс Саўдаргас. Тэматыка выступаў агарнула шырокае кола праблем. Ад абмеркавання падабенства нямецкага нацызму са сталінізмам, да вынікаў падзей верасня 1939 года для літоўскай дзяржавы.

Удзельнічаў у канферэнцыі і пасол Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі Эдмінас Багдонас. Фармулюючы мэту сустрэчы, спадар пасол адзначыў: «Калі мы не будзем гаварыць аб гэтым, то нехта скажа за нас».

АП, Наша Ніва

Чытайце таксама:

  • «Ротмістр Вітольд Пілецкі. 1901 — 1948»
  • Выстава “Помню. Катынь 1940” у Віцебску
  • У Мінску адкрылася выстава пра Катынь
  • Учора скончылася вайна…
  • Катынскія дакумэнты рассакрэчаныя (фота)
  • line
    footer
    © Праект "Маладым беларусам пра польскі ўдзел у ІІ сусветнай вайне", 2009-2011 | Выкарыстанне матэрыялаў
    Cтворана на Wordpress | Дызайн Elegant Themes