Бітва на Бзуры

Адна з найбуйнешых бітваў Другой сусветнай вайны пад час абароны Польшчы, што адбылася з 9 верасня 1939 года па 22 верасня 1939 года. Бітву на Бзуры (битва на Бзуре / bitwa nad Bzura) яшчэ часам называюць бітвай пад Кутнам (bitwa pod Kutnem).

Бітва адбывалася паміж польскімі арміямі “Памор’е” (Pomorze) (ген. Уладзіслаў Бартноўскі / Wladyslaw Bortnowski) і “Познань” (Pozna?) (ген. Тадэвуш Кутшэба / Tadeusz Kutrzeba) і нямецкімі 8-й і 10-й арміямі групы армій “Поўдзень” (армия “Юг” / "Sud").

Бітва складалася з трох этапаў:

  1. Польскі наступ на Стрыкуў (Strykow) (9-12 верасня)
  2. Польскі наступ на Ловіч (Lowicz) (13-15 верасня)
  3. Адступленне да Варшавы, пад час якога польскія сілы былі разбітыя 

Польская кавалерыя падчас Бітвы на Бзуры. Здымак з Wikipedia

Польская кавалерыя падчас Бітвы на Бзуры. Здымак з Wikipedia

Вечарам 9 верасня аператыўная група «Кола» генерала Эдмунда Кнола-Каўнацкага, падтрыманая 14-й, 17-й і 25-й дывізіямі пяхоты, зрабіла наступ на Ленчыцу і П’ёнтэк. А на Ловіч рушыла аператыўная група «Усход» генерала Мікалая Болтуця, падтрыманая 4-й і 16-й дывізіямі пяхоты, а таксама Вялікапольскай брыгадай кавалерыі генерала Рамана Абрахама.

Вялікапольская брыгада кавалерыі ў галопе праз Сахачаў, верасень 1939. Здымак з Wikipedia

Вялікапольская брыгада кавалерыі ў галопе праз Сахачаў, верасень 1939. Здымак з Wikipedia

У ноч на 10 верасня адступаючыя польскія арміі «Познань» і «Памор’е» нанеслі мацнейшы ўдар па флангу наступаючай на Варшаву 8-й нямецкай арміі. Часткова разбітая армія «Памор’е» Уладзіслава Бартноўскага здолела злучыцца з арміяй «Познань» Тадэвуша Кутшэбы. Абедзве арміі, не прыцягваючы ўвагі варожай авіяцыі, фарсіраваннымі начнымі маршамі прайшлі да даліны Бзуры. З’яўленне буйных польскіх сіл у тыле групы армій «Поўнач» стала поўнай нечаканасцю для камандавання вермахта, цалкам упэўненага ў тым, што на захадзе ад Віслы ўжо няма ніводнага буйнога польскага вайсковага падраздзялення.

Генерал Тадэвуш Кутшэба. Здымак з wp39.rogozinski.cal.pl

Генерал Тадэвуш Кутшэба. Здымак з wp39.rogozinski.cal.pl

Нямецкі танк Panzer IV знішчаны польскай артылерыяй на Бзуры. Здымак з odkrywca.pl

Нямецкі танк Panzer IV знішчаны польскай артылерыяй на Бзуры. Здымак з odkrywca.pl

Першапачаткова дзеянні польскіх войскаў прынеслі поспех. Наступаўшыя на Варшаву часткі вермахта вымушаны былі перасці да абароны. Аднак, пасля прыбыцця да немцаў свежых падмацаванняў і стварэння значнай перавагі ў сілах, да 13 верасня наступальная моц атакуючых частак польскай арміі рэзка знізілася. Тым не менш, яны здолелі захапіць Ловіч і працягнуць наступ на Азоркуў і Стрыкуў. Дзеянні польскіх войскаў на Бзуры вымусілі камандаванне ОКХ пераглядзець планы аперацый у цэнтральнай Польшчы, падцягнуўшы да Бзуры танкавыя падраздзяленні і часткі люфтвафэ, знятыя з іншых участкаў. А польскія войскі здолелі працягнуць адступленне да паўднёва-ўсходняй часткі краіны ў адпаведнасці з канцэпцыяй Галоўнага штаба ВП аб стварэнні абарончага раёна Румынскае прадмесце.

Польская зенітка Bofors wz.36 каля разбомбленай польскай калоны. Здымак з Wikipedia

Польская зенітка Bofors wz.36 каля разбомбленай польскай калоны. Здымак з Wikipedia

Між тым, арміі «Познань» і «Памор’е» аказаліся практычна ў акружэнні. 14 верасня генерал-палкоўнік Герд фон Рундштэдт (Герд фон Рундштедт / Gerd von Rundstedt) асабіста прыняў камандаванне ўсімі сіламі на Бзуры. Адначасова Вальтэр фон Браўхіч (Вальтер фон Браухич / Walther von Brauchitsch) загадаў 3-й арміі атакаваць Варшаву. 15 верасня нямецкія войскі перайшлі ў наступ па ўсім бзурскім фронце з мэтай ліквідацыі абедзвюх польскіх армій. Генерал Кутшэба сфарміраваў з брыгад кавалерыі Аператыўную кавалерыйскую групу (АКГ), задачай якой з’яўлялася ачышчэнне Кампіноскай пушчы (на ўсход ад Бзуры) і адкрыццё шляху на Варшаву. У суботу 16 верасня АКГ удалося дабрацца да пушчы, якая стала сувязным ланцугом са сталіцай. У гэты час Рундштэдт пачаў аперацыю па канчатковым акружэнні войскаў генерала Кутшэбы. 17 верасня камандаванне люфтвафэ практычна адмяніла ўсе вылеты, не звязаныя з раёнам Бзуры.

Дакументальная хроніка з бітвы

19 верасня 14-ы полк уланаў прарваў кола акружэння і стаў першым падрадзяленнем арміі «Познань», якое дабралася да Варшавы. За ім ішлі і іншыя кавалерыйскія падраздзяленні АКГ. Яны адразу ж пакідалі коней і ўключаліся ў абарону Варшавы. Тым часам, супраціў абедзвюх армій у катле паступова згасаў. У палон трапілі 170 тысяч чалавек, у тым ліку і генерал Уладзіслаў Бартноўскі. Астатнія спрабавалі прарвацца да Варшавы праз пушчу (агулам у Варшаву прайшло каля 30 тысяч салдатаў). Некаторыя падраздзяленні здолелі дабрацца да крэпасці Модлін (twierdza Modlin).

Знішчаная польская вайсковая маёмасць на беразе Бзуры. Здымкі Narodowe Archiwum Cyfrowe

Знішчаная польская вайсковая маёмасць на беразе Бзуры. Здымкі Narodowe Archiwum Cyfrowe

Знішчаная польская вайсковая маёмасць на беразе Бзуры. Здымкі Narodowe Archiwum Cyfrowe

12 верасня нямецкія матарызаваныя падраздзяленні падыйшлі да Львова. 14 верасня скончылася акружэнне Варшавы. Немцы пачалі масіраваныя артылерыйскія абстрэлы польскай сталіцы, засяродзіўшы вакол горада 1000 гарматаў. У той жа дзень 3-я армія разам з 19-м танкавым корпусам 4-й арміі асадзіла Брэст. 16 верасня 19-ы корпус у раёне Хелма злучыўся з часткамі 22-га танкавага корпуса 14-й арміі і, тым самым, замкнуў кола акружэння вакол падраздзяленняў ВП, якія знаходзіліся паміж Віслай і Бугам.

Бітва на Бзуры стала першай вялікай буйнамаштабнай наступальнай аперацыяй супраць фашысцкіх войскаў да 1941 года і па сутнасці была найбуйнейшай бітвай вераснёвай кампаніі. Негледзячы на значныя страты, каля 15 тысячаў загінуўшых польскіх войскоўцаў пры 8 тысячах нямецкіх, бітва затрымала на тыдзень акружэнне Варшавы і дазволіла падрыхтаваць абарону сталіцы РП.

Карты бітвы

Каб праглядзець у большым памеры – націсніце на патрэбную карту. Карты з польскай Wikipedia.

Карты бітвы  Карты бітвы 

Карты бітвы  Карты бітвы

Рэканструкцыя

Як даніна памяці загінуўшым змагарам пад Бзурай, штогод у трэцюю нядзелю верасня ладзіцца вялікая гістарычная рэканструкцыя бітвы ў Брохуве каля Сахачава. Гэта падзея аб’ядноўвае амаль 600 рэканструктараў, шматлікую арыгінальную тэхніку тых часоў. На падзею збіраюцца амаль 25 тысячаў гледачоў.

Рэканструкцыя бітвы ў 2006 годзе.

Рэканструкцыя бітвы ў 2007 годзе.

Атака польскай кавалерыі ў рэканструкцыі бітвы ў 2008 годзе

Рэканструкцыя бітвы ў 2009 годзе.

Падрабязная інфармацыя на сайтах рэканструктараў:

http://www.bzura1939.dobroni.pl/

http://jedynka.om.pttk.pl/galerie/2005/Bitwa_nad_Bzura/ – галерэя здымкаў з бітвы 2005 года.

Пераклад артыкула з рускай Wikipedia «Бітва на Бзуры»

Пераклад і ўкшталтаванне ww2pl.info

Чытайце таксама:

  • «Ротмістр Вітольд Пілецкі. 1901 — 1948»
  • Выстава “Помню. Катынь 1940” у Віцебску
  • У Мінску адкрылася выстава пра Катынь
  • Учора скончылася вайна…
  • Катынскія дакумэнты рассакрэчаныя (фота)
    1. Выдатна, што ёсць відэа!

    2. А таксама мапы!

    3. Ага, толькі патрабуе шмат трафіку і хуткасці, ледзь рэканструкцыю паглядзеў.

    line
    footer
    © Праект "Маладым беларусам пра польскі ўдзел у ІІ сусветнай вайне", 2009-2011 | Выкарыстанне матэрыялаў
    Cтворана на Wordpress | Дызайн Elegant Themes