Беларускія сродкі масавай інфармацыі шырока паведамляюць пра падзеі 17-га верасьня 1939 году. Невялікі агляд СМІ зрабіў карэспандэнт Польскага радыё ў Менску.
Незалежныя мас-мэдыя падзеі 70-гадовай даўніны акрэсьліваюць агрэсіяй Савецкага Саюзу на Польшчу. Іншае меркаваньне прэзэнтуюць дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, якія называюць 17-га верасьня днём аб’яднаньня Заходняй Беларусі зь Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай.
Партал tut.by нагадвае, што Другая сусьветная вайна пачалася менавіта ў 1939 годзе, а не ў 1941, як зазначаецца ў савецкай гістарыяграфіі. У сваю чаргу агенцтва БелаПАН зьмяшчае камэнтары гісторыкаў, якія сьцьвярджаюць, што дзеяньні Савецкага Саюзу супраць Польшчы з пункту гледжаньня міжнароднага права былі агрэсіяй.
Дзяржаўныя СМІ пішуць, што 17-га верасьня Чырвоная армія вызваліла беларусаў, якія пражывалі пад Польшчай, і такім чынам адбылося аб’яднаньне Заходняй і Ўсходняй Беларусі.
Беларуская рэдакцыя Польскага радыё для замежжа
Каментаваць
| © Праект "Маладым беларусам пра польскі ўдзел у ІІ сусветнай вайне", 2009-2011 | Выкарыстанне матэрыялаў
Cтворана на Wordpress | Дызайн Elegant Themes |